Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

RU BY EN


Яндекс.Погода

Электронныя звароты


Электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты braslav_by@tut.by альбо праз электронную форму:

  Форма для зваротаў грамадзян

  Форма для зваротаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Электронныя звароты разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. 

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:

• заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ альбо адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;

• у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не атрымалася даставіць адказ (апавяшчэнне).

АБ ПАРАДКУ ПАДАЧЫ І РАЗГЛЯДУ ЭЛЕКТРОННЫХ ЗВАРОТАЎ, ВЫПАДКАХ ПАКІДАННЯ ЗВАРОТАЎ БЕЗ РАЗГЛЯДУ ПА СУТНАСЦІ


  • • Парадак падачы зваротаў і накіравання іх для разгляду ў адпаведнасці з кампетэнцыяй: 

    Электронныя звароты накіроўваюцца з дапамогай глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт на адрас электроннай пошты і (ці) размяшчаюцца ў спецыяльнай рубрыцы «Электронны зварот» на афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт. 

    Звароты падаюцца ў арганізацыі, да кампетэнцыі якіх адносіцца вырашэнне пытанняў, выкладзеных у зваротах. 

    Арганізацыі пры паступленні да іх зваротаў, што змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да іх кампетэнцыі, на працягу пяці рабочых дзён накіроўваюць звароты для разгляду арганізацыям у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй і паведамляюць аб гэтым заяўнікам у той жа тэрмін альбо ў той жа тэрмін у парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 306-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», пакідаюць звароты без разгляду па сутнасці і паведамляюць аб гэтым заяўнікам з тлумачэннем, у якую арганізацыю у якім парадку варта звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах. 

    Звароты, у якіх абскарджваюцца судовыя пастановы, не пазней пяці рабочых дзён вяртаюцца заяўнікам з растлумачэннем ім парадку абскарджання судовых пастаноў. 

    Звароты, якія змяшчаюць інфармацыю аб падрыхтоўцы, учыняемым або ўчыненым злачынстве альбо іншым правапарушэнні, не пазней пяці рабочых дзён накіроўваюцца арганізацыямі, у якія яны паступілі, у адпаведныя праваахоўныя або іншыя дзяржаўныя органы. 

    Забараняецца накіроўваць скаргі ў арганізацыі, дзеянні (бяздзейнасць) якіх абскарджваюцца, за выключэннем выпадкаў, калі разгляд такой катэгорыі зваротаў адносіцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.

  • • Пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці 

    Пісьмовыя звароты могуць быць пакінутымі без разгляду па сутнасці, калі звартоы не адпавядаюць патрабаванням, што прад'яўляюцца да электронных зваротаў. 

    Ананімныя звароты, гэта значыць звароты заяўнікаў, у якіх не ўказаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна ці адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) альбо найменне юрыдычнай асобы (поўнае ці скарочанае) або яго месца знаходжання альбо названыя даныя не адпавядаюць рэчаіснасці, не падлягаюць разгляду, калі яны не ўтрымліваюць звестак аб падрыхтоўцы, учыняемым або ўчыненым злачынстве. 

    Пры пакіданні звароту без разгляду па сутнасці, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных абзацам сёмым пункта 1 артыкула 15, артыкулам 23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 306-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, заяўнік на працягу пяці рабочых дзён атрымоўвае паведамленне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці з указаннем прычын прыняцця такога рашэння. 

    У выпадках, прадугледжаных абзацамі трэцім і чацвёртым пункта 1 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 306-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», заяўнікам таксама растлумачваецца, у якую арганізацыю і ў якім парадку варта звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.



АБ ПАТРАБАВАННЯХ, ШТО ПРАД’ЯЎЛЯЮЦЦА ДА ЭЛЕКТРОННЫХ ЗВАРОТАЎ

  • • Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мовах
  • • Электронныя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
    • · найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
    • · прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
    • · выкладанне сутнасці звароту;
    • · адрас электроннай пошты.
  • • Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў павінны ўтрымліваць:
    • · найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
    • · поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
    • · выкладанне сутнасці звароту;
    • · прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
    • · адрас электроннай пошты.
  • • Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
  • • Да электронных зваротаў, што падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
  • • У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з далучэннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю.



АБ НЕАБХОДНАСЦІ ПРАДСТАЎЛЕННЯ ДАКУМЕНТАЎ І (АБО) ЗВЕСТАК У ФОРМЕ ФАЙЛАЎ, ШТО ДАЛУЧАЮЦЦА ДА ЭЛЕКТРОННАГА ЗВАРОТУ, І АБ ДАПУШЧАЛЬНЫХ ФАРМАТАХ ТАКІХ ФАЙЛАЎ

Пры далучэнні дакументаў ці звестак, названых у абзацы чацвёртым часткі першай гэтага пункта, у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах (сканаў) дапушчальнымі фарматамі з’яўляюцца Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), двайны фармат з разметкай (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архівавання і сціску даных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).



АБ НАЯЎНАСЦІ Ў ЗАЯЎНІКА ПРАВА НА АДКЛІКАННЕ ЭЛЕКТРОННАГА ЗВАРОТУ, НА АБСКАРДЖАННЕ АДКАЗУ НА ТАКІ ЗВАРОТ АБО РАШЭННЕ АБ ПАКІДАННІ ЯГО БЕЗ РАЗГЛЯДУ ПА СУТНАСЦІ І АБ ПАРАДКУ РЭАЛІЗАЦЫІ ТАКОГА ПРАВА

  • • Адкліканне электроннага звароту

    Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы ці накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

  • • Абскарджванне адказаў на зварот

    Адказ арганізацыі на зварот ці рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаныя ў вышэйстаячую арганізацыю. Інфармацыя аб назве, месцы знаходжання і рэжыме работы вышэйстаячых арганізацый размяшчаецца на афіцыйным сайце ў рубрыцы «Адно акно».

  • • Пакіданне зваротаў без разгляду па сутнасці

    Пісьмовыя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі звароты не адпавядаюцьпатрабаванням, якія прад’яўляюцца да электронных зваротаў. 

    Ананімныя звароты, гэта значыць звароты заяўнікаў, у якіх не ўказаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна або адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) альбо найменне юрыдычнай асобы (поўнае ці скарочанае) або яго месца знаходжання альбо названыя дадзеныя не адпавядаюць рэчаіснасці, не падлягаюць разгляду, калі яны не ўтрымліваюць звестак аб падрыхтоўцы, учыняемым або ўчыненым злачынстве. 

    Пры пакіданні звароту без разгляду па сутнасці, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных абзацам сёмым пункта 1 артыкула 15, артыкулам 23 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 306-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», заяўнік на працягу пяці рабочых дзён павінен быць праінфармаваны аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці з указаннем прычын прыняцця такога рашэння. 

    У выпадках, прадугледжаных абзацамі трэцім і чацвёртым пункта 1 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 306-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», заяўнікам таксама тлумачыцца, у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.



АБ МАГЧЫМАСЦІ РАЗМЯШЧЭННЯ НА ІНТЭРНЭТ-САЙЦЕ ДЗЯРЖАЎНАГА ОРГАНА І ІНШАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ АДКАЗАЎ НА ЭЛЕКТРОННЫЯ ЗВАРОТЫ АНАЛАГІЧНАГА ЗМЕСТУ АД РОЗНЫХ ЗАЯЎНІКАЎ, ЯКІЯ НОСЯЦЬ МАСАВЫ ХАРАКТАР (БОЛЬШ ЗА ДЗЕСЯЦЬ ЗВАРОТАЎ), БЕЗ НАКІРАВАННЯ АДКАЗАЎ (ПАВЕДАМЛЕННЯЎ) ЗАЯЎНІКАМ

У выпадку, калі паступаюць электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты ў адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі, альбо асобы, упаўнаважанай ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.