Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

RU BY EN


Клімат

Непасрэднае межаванне з Прыбалтыкай накладвае адбітак на клімат рэгіёну, які, дзякуючы значнаму ўздзеянню марскіх паветраных мас Атлантычнага акіяну, мягчэйшы, чым на астатняй тэрыторыі Беларусі, аднак частыя цыклоны могуць прыносіць у летні час халаднаватае і дажджлівае надвор'е.

Клімат тэрыторыі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі рэспублікі носіць больш умераны характар, адрозніваецца павышанай вільготнасцю і ніжэйшымі амплітудамі тэмператур. Сярэднегадавая тэмпература складае 5,3-5,4℃. сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца – ліпеня – вагаецца ад +16,5 да +18,0℃; найхаладнейшага месяца – студзеня – ад 6,5 да -8,5℃. Максімальная тэмпература дасягае значэння +32,4℃, мінімальная – -24,8℃.

Устойлівае снежнае покрыва ўтвараецца звычайна напачатку снежня і сходзіць пад канец сакавіка. Колькасць дзён са снежным покрывам складае 115-125 дзён, сярэдняя магутнасць снежнага покрыва 20-25 см на адкрытых месцах і 35-40 пад полагам лесу.

Працягласць камфортнага для летніх відаў рэкрэацыйнай дзейнасці перыяду з тэмпературай вышэй +15℃ трохі меншая, чым у цэнтральнай і паўднёвай зонах рэспублікі, і складае 77 дзён. На працягу ўсіх летніх месяцаў сярэднясутачная тэмпература вады ў Браслаўскіх азёрах складае каля +17,8 градусаў – што цалкам прымальна для купання. Для зімніх відаў адпачынку камфортным лічыцца перыяд з устойлівым снежным покрывам з сярэднясутачнай тэмпературай -5℃. працягласць гэтага перыяду для тэрыторыі нацыянальнага парку складае 95-100 каляндарных дзён.

Водныя прасторы, чыстыя пляжы, празрыстае паветра, ствараюць тут выдатныя ўмовы для адпачынку і турызму.