Мэты і задачы
Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” створана Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 жніўня 1995 года №440 з мэтай захавання прыроднага комплексу Браслаўскай групы азёр як эталона прыродных ландшафтаў, сховішча генетычнага фонду расліннага і жывёльнага свету Беларускага Паазер'я і яго выкарыстання ў працэсе прыродаахоўнай, навуковай, асветніцкай, турыстычнай, рэкрэацыйнай і аздараўленчай дзейнасці.
Асноўныя мэты і задачы:
-
захаванне прыроднага комплексу Браслаўскай групы азёр як гістарычна сфармаванага ландшафту і генетычнага фонду расліннасці і жывёльнага свету, тыповага для Беларускага Паазер'я;
-
зберажэнне ў натуральным стане эталонных і ўнікальных прыродных комплексаў і аб’ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры”, а таксама біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці;
-
арганізацыя і ажыццяўленне прыродаахоўных мерапрыемстваў на тэрыторыі нацыянальнага парку, забеспячэнне захавання ўсталяванага рэжыму аховы і выкарыстання тэрыторыі нацыянальнага парку;
-
арганізацыя экалагічнай асветы і выхавання насельніцтва і прапаганда справы аховы навакольнага асяроддзя;
-
арганізацыя турызму, адпачынку і іншай рэкрэацыйнай дзейнасці, а таксама аздараўлення насельніцтва
-
правядзенне навуковых даследаванняў, звязаных з распрацоўкай і ўкараненнем навуковых метадаў захавання біялагічнай разнастайнасці, прыродных і гісторыка-культурных комплексаў і аб'ектаў ва ўмовах рэкрэацыйнага і гаспадарчага выкарыстання, ацэнкай экалагічнай абстаноўкі ў рэгіёне; садзейнічанне ў правядзенні навукова-даследчых работ;
-
арганізацыя маніторынгу навакольнага асяроддзя;
-
захаванне культурнай спадчыны (аб'екты этнаграфіі, археалогіі, гісторыі, палеанталогіі і інш.);
-
вядзенне комплекснай гаспадаркі на аснове традыцыйных метадаў і перадавых дасягненняў прыродакарыстання;
-
ажыццяўленне гаспадарчай і іншай дзейнасці ў адпаведнасці з устаноўленым рэжымам аховы і выкарыстання тэрыторыі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».
Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» разглядаецца як патэнцыйная Рамсарская тэрыторыя (водна-балотнае ўгоддзе з міжнародным значэннем, галоўным чынам з-за месцапражывання вадаплаўных птушак). Акрамя таго, ён мае статус ключавой арніталагічнай тэрыторыі (IBA) і ключавой батанічнай тэрыторыі (IPA).
Такім чынам, статус нацыянальнага парку, дыферэнцыраваны запаведны рэжым на яго тэрыторыі дазваляюць спалучаць прыродаахоўную, навуковую, рэгуляваную гаспадарчую і сацыяльную дзейнасць. Усё гэта адлюстравана ў адпаведных планах, праектах і праграмах, у адпаведнасці з якімі працуе нацыянальны парк. Пры гэтым улічваецца, каб ахова прыроды і эканоміка дапаўнялі, а не выключалі адна другую.