«Бабровае сафары»
- атрымайце асалоду ад пешага паходу і вандравання на лодцы па некранутых кутках Нацыянальнага парку;
- сустрэньцеся з бабрамі твар у твар і даведайцеся пра іх усё самае цікавае ад нашых лепшых гідаў;
- палюбуйцеся заходам у адным з наймаляўнічых месцаў Беларусі.
Бабры – здзіўляючыя стварэнні. Ці ведаеце вы, што бабровая плаціна можа быць такой жа высокай, як і пабудаваная чалавекам? А тое, што бабёр можа зваліць велізарнае дрэва, карыстаючыся аднымі толькі зубамі? Нашы гіды раскажуць вам яшчэ шмат цікавага пра самых буйных грызуноў у Беларусі.
Вядома, любых жывёл лепш бачна ўдзень, але прыцемкам бабры падпускаюць да сябе нашмат бліжэй. Калі падтрымліваць цішыню і праявіць вытрымку, можна ўдосталь налюбавацца гэтымі цудоўнымі жыхарамі ўгоддзяў Нацыянальнага парку.
Праграма:
- Сустрэча з гідам. Агульная інфармацыя аб бабрах, практычная падрыхтоўка. .
Каб бабры падпусцілі вас блізка, патрэбны спрыт і цярпенне. Слухайце ўважліва, каб яшчэ больш павялічыць свае шанцы пабачыць жывёл!
- Кароткая прагулка па месцах рассялення баброў, назіранне слядоў іх актыўнасці.
- Падарожжа на лодках, назіранне за бабрамі і іншымі дзікімі жывёламі.
- Вяртанне ў лагер пасля наступлення цемры.
Па жаданні кліентаў магчыма арганізацыя пікніка на прыродзе (1,5 гадзіны)
Час правядзення: сакавік-май; верасень-лістапад
Працягласць: 3 гадзіны
Максімальная колькасць удзельнікаў у групе: 4 на аднаго гіда
Для каго: “Бабровае сафары” падыходзіць для ўсіх аматараў прыроды ад 8 гадоў. Для ўдзелу не патрабуецца наяўнасць папярэдняга вопыту, так як перад непасрэдным назіраннем праводзіцца інструктаж.
У кошт уключаны:
- Паслугі гіда;
- Перамяшчэнне на лодках;
- Выкарыстанне бінокляў Yukon 12x50 WA;
- Выкарыстанне ліхтароў
З сабой рэкамендуецца мець: непрамакальныя чаравікі (гумавыя боты), куртку, кепку. Па жаданні - фотаапарат.
Цана: 84 BYN 75 BYN за одну группу
Неабходна папярэдняе браняванне
Па пытаннях бранявання тэлефануйце: +375292262246