Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

RU BY EN


Сафары-тур “Дзікая прырода”

Сафары-тур “Дзікая прырода”

«Штогод, на працягу ўжо 15 гадоў мы назіраем за паводзінамі жывёл у іх натуральным асяроддзі пасялення. Не перадаць словамі, колькі эмоцый, колькі крыкаў захаплення гучыць, калі ў святле ліхтара з'яўляецца сілуэт дзікай жывёлы» – Сяргей Танана, вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы.

У вас ёсць унікальная магчымасць наведаць самыя цікавыя месцы нацыянальнага парку, каб з галавой акунуцца ў свет жывой прыроды.

Вы ўбачыце ласёў, казуль, ліс, зайцоў і іншых насельнікаў нацыянальнага парку і атрымаеце выдатную магчымасць зрабіць іх фота.

Праграма падарожжа:

1. Сустрэча з гідам, кароткі інструктаж.
2. Падарожжа на поўнапрывадным аўтамабілі, назіранне за жывёламі (у цёмны час сутак – з выкарыстаннем фары).
3. Вяртанне пасля надыходжання цемры.

* Пры наяўнасці групы ад 9 чалавек магчыма арганізацыя пікніка на прыродзе.

Час правядзення: на працягу года
Працягласць: 3 гадзіны
Максімальная колькасць удзельнікаў у групе:  3 на аднаго гіда

    У кошт уключаны:

  • Паслугі гіда;
  • Перамяшчэнне на аўтамабілі;
  • Выкарыстанне бінокляў Yukon 12x50 WA;
  • Выкарыстанне ліхтароў.
Цана: 75 BYN за адну групу да 4 чалавек.

Неабходна папярэдняе браняванне па тэлефоне: +375 (2153) 67707.