Рыбалка з гідам
Запрашаем на рыбалку з гідам на камфартабельным катэры «BRIG» GREY F 500L з чатырохтактавым рухавіком 50 конскіх сіл, на найчыстых і багатых рознымі відамі рыбы азёрах Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», якія з'яўляюцца жамчужынаю Беларускага Паазер'я.
Колькасць чалавек |
Кошт для кожнага чалавека ў бел. руб. |
1 чалавек |
237,00 |
2 чалавекі (з кожнага па:) |
130,00 |
У кошт уключана:
- арэнда катэра з гідам – 4 гадзіны (з запраўкай палівам на чатыры гадзіны хадавога часу);
- эксклюзіўнае рыбалка на вадаёмах Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры»;
- суправаджэнне і кансультацыі рыбацкага гіда;
- універсальная рыбацкая пуцёўка, што дае права: на «звычайную лоўлю» (паплаўковай вудай, спінінгам, кіўковай вудай, донкай, фідарам), тролінг - лоўлю на «дарожку» з выкарыстаннем рухавіка, усталёўку снасцяў на лоўлю «на жыўца» на адзін дзень.
У рыбалоўных угоддзях Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» рыбакам дазваляецца: лоўля рыбы прыладамі лоўлі, дазволенымі Правіламі (накідной, паплаўковай, кіўковай вудамі, спінінгам, донкай, фідарам, кружкамі, жарліцамі, стаўкамі, калабашкамі не больш за 5 кручкоў на 1 рыбака ў светлы час сутак (пачынаецца за адну гадзіну да ўзыходу сонца і сканчаецца праз адну гадзіну пасля заходу сонца)). Дазваляецца лоўля з разліку не больш за 5 кг на аднаго рыбака ў суткі і адну рыбу, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кг., ці адной рыбы, вага якой перавышае 5 кг.
Аб'ектамі платнага аматарскага рыбалоўства з'яўляюцца ўсе віды рыб і водных нехрыбтовых, што насяляюць рыбалоўныя ўгоддзі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» за выключэннем відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: мінога рачная, рак шыракапальцы, сцерлядзь, сёмга, кумжа, стронга ручаёвая, харыус, вусач, рыбец, сняток, гальян азёрны. Асобна забаронены вылаў вугра.
Сіг – 40; Шчупак – 40; Язь – 25; Лін – 22; Мянтуз – 36; Жэрах – 34; Чахонь – 24; Судак – 40; Сом звычайны – 70; Галавень – 25; Сазан (карп) – 20; Амур белы – 40; |
І, як кажуць рыбакі, каб не спудзіць УДАЧУ:
«Ні хваста, ні лускі Вам!»