Бегущая строка текста в HTML

Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

+375 29 2262246 (Пн-Пт 08.00-17.00)    RU BY EN


Ахова працы

ПАЛIТЫКА

у галіне аховы працы


     Кіраўніцтва Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк Браслаўскія азёры» заяўляе, што галоўнай каштоўнасцю і асновай стабільнасці ўстановы з'яўляюцца яго работнікі, а асноўнай мэтай пры вырашэнні любых вытворчых задач - захаванне здароўя і жыцця кожнага члена працоўнага калектыву.

Асноўнымі напрамкамі палітыкі ў галіне аховы працы ва ўстанове з'яўляюцца:

прыярытэт захавання жыцця і здароўя працуючых;

адказнасць працадаўцы за стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы;

комплекснае рашэнне задач па ахове працы на аснове канцэпцыі "нулявога траўматызму";

сацыяльная абарона працуючых, кампенсацыя шкоды асобам, якія пацярпелі пры няшчасных выпадках на вытворчасці і (або) якія атрымалі прафесійныя захворванні;

устанаўленне адзіных патрабаванняў па ахове працы для ўсіх працуючых ва ўстанове;

выкарыстанне эканамічных метадаў кіравання аховай працы, фінансаванне мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў і аховы працы;

навучанне працуючых па пытаннях аховы працы;

супрацоўніцтва паміж працадаўцам і працуючымі;

выкарыстанне перадавога вопыту арганізацыі работы па паляпшэнні ўмоў і павышэнні бяспекі працы;

выкананне патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы працы;

забеспячэнне безаварыйнай работы вытворчых аб'ектаў, папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў;

арганізацыя кантролю;

сістэматычны аналіз стану аховы працы і прыняцце кіраўнічых рашэнняў па ўдасканаленні СУАТ;

сістэматычнае інфармаванне работнікаў аб умовах працы, вытворчым траўматызме, прафесійнай захваральнасці, аварыях на вытворчых аб'ектах;

прыцягненне прафсаюзнай арганізацыі да ўдзелу ў фарміраванні і рэалізацыі палітыкі ў галіне аховы працы, у рабоце па паляпшэнні ўмоў і аховы працы, прафілактыцы няшчасных выпадкаў, прафесійных захворванняў на вытворчасці, аварый і інцыдэнтаў.

Кіраўніцтва ўстановы бярэ на сябе адказнасць за рэалізацыю гэтай Палітыкі і заклікае ўсіх работнікаў падтрымліваць дзейнасць у галіне аховы працы ў сваёй паўсядзённай практычнай рабоце.

Генеральны дырэктар                                                М.М. Чычка

 

27 мая 2021 г.

 

Scan20240124112902_001.jpg