Бегущая строка текста в HTML

Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

+375 29 2262246 (Пн-Пт 08.00-17.00)    RU BY EN


Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнароднае супрацоўніцтва

Навуковы аддзел актыўна супрацоўнічае з замежнымі калегамі. Праводзяцца сумесныя даследаванні, арганізуюцца семінары, канферэнцыі з вучонымі з Літвы, Латвіі, Фінляндыі, Расіі, Швецыі, Польшчы.

Завершана работа па рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі"Стварэнне трансгранічнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі (ТААПТ) "Аўгшдаўгава - Браслаўскія азёры" і фарміраванне перадумоў для кіравання адзінай тэрыторыяй". Функцыянуе інфармацыйны цэнтр ТААПТ «Аўгшдаўгава - Браслаўскія азёры». Распрацаваны буклеты, віртуальны тур, інтэрактыўная інфармацыя для павышэння інфармаванасці мясцовага насельніцтва і турыстаў аб біялагічнай разнастайнасці і каштоўных ландшафтах на створанай трансгранічнай тэрыторыі.

  

Прымаем удзел у міжнародных праектах:

 "Комплекснае кіраванне і сістэма мерапрыемстваў па змякчэнні негатыўнага ўздзеяння інвазіўных чужародных відаў на прыродаахоўных тэрыторыях трансгранічнага рэгіёну". Мэта якога стварыць умовы для вырашэння праблемы трансгранічнага распаўсюджвання інвазіўных чужародных відаў з мэтай прадухілення іх негатыўнага ўздзеяння на грамадскасць, эканоміку, а таксама каштоўныя прыродныя месцы пасялення.

     

«Распрацоўка сістэмы ўстойлівага прыродакарыстання папярэджання рызык у Земгальскім рэгіёне, на прыродных тэрыторыях Земгальскага рэгіёна і ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». Мэта праекта распрацаваць сістэму ўстойлівага прыродакарыстання для зніжэння патэнцыйных рызык, выкліканых стратамі і наступствамі ад надзвычайных экалагічных сітуацый.

Мы ўдзельнічаем у праекце Хельсінкскага Універсітэта"Летапісы прыроды Еўразіі", асноўная задача якога - супрацоўніцтва з ААПТ і іншымі даследчымі ўстановамі на тэрыторыі былога СССР, дзе праводзяцца зборы даных у фармаце Летапісу прыроды. Галоўная мэта праекта - абагульненне і сістэматызацыя феналагічных даных, а таксама выпрацоўка адзінай метадалогіі іх апрацоўкі для атрымання глабальнай карціны кліматычных змяненняў на еўразійскім кантыненце.