Парадак выдалення, перасадкі аб'ектаў расліннага свету
Парадак выдалення, перасадкі аб'ектаў расліннага свету
Нарматыўныя дакументы:
Закон Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 г. № 205-З "Аб раслінным свеце" (арт. 37 – 3710)
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2011 г. № 1426 "Аб некаторых пытаннях абыходжання з аб'ектамі расліннага свету"
Пастанова Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 3 лістапада 2011 г. № 46 "Аб устанаўленні форм дакументаў па пытаннях выдалення і перасадкі аб'ектаў расліннага свету"
ПАДСТАВЫ для выдалення, перасадкі аб'ектаў расліннага свету:
- зацверджаная ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку праектная дакументацыя;
- дазвол мясцовага выканаўчага і распарадчага органа;
- рашэнне дзяржаўнага органа аб змяненні або зняцці ўстаноўленых абмежаванняў або забарон у выкарыстанні аб'ектаў расліннага свету;
- зацверджаныя ва ўстаноўленым парадку мерапрыемствы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
- заключэнне аб прызнанні дрэва небяспечным;
- акт аб наяўнасці месца вырастання дрэў, кустоў, якія адносяцца да відаў, распаўсюджванне і колькасць якіх падлягаюць рэгуляванню;
- папярэдняе апавяшчэнне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб плануемых выдаленні, перасадцы аб'ектаў расліннага свету;
- іншыя падставы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
БЕЗ ДАЗВОЛЬНЫХ ДАКУМЕНТАЎ ажыццяўляюцца:
- выдаленне, перасадка аб'ектаў расліннага свету пры правядзенні работ па эксплуатацыі (абслугоўванню) меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў (за выключэннем дрэў, хмызнякоў, якія растуць у супрацьэразійных насаджэннях);
- выдаленне, перасадка дрэў, кустоў, якія растуць у межах зямельных участкаў, выдзеленых для будаўніцтва і (або) абслугоўвання газаправодаў, нафтаправодаў (прадуктаправодаў), паветраных і кабельных ліній электраперадачы і сувязі, цеплавых, водаправодных і каналізацыйных сетак, за выключэннем выпадкаў узвядзення названых аб'ектаў, іх рэканструкцыі з прадастаўленнем дадатковых зямельных участкаў. У гэтых выпадках выдаленне, перасадка дрэў, кустоў ажыццяўляюцца на падставе зацверджанай ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку праектнай дакументацыі;
- выдаленне, перасадка дрэў, кустоў, якія растуць у межах асобных аб'ектаў ваеннай інфраструктуры (палігоны, базы (склады) захоўвання боепрыпасаў, аб'екты ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны), размешчаных на землях, прадастаўленых для патрэб абароны;
- выдаленне паваленых дрэў (за выключэннем якія раслі на землях запасу, землях агульнага карыстання населеных пунктаў) карыстальнікамі зямельных участкаў у межах прадастаўленых ім зямельных участкаў, а таксама іншымі асобамі на падставе грамадзянска-прававога дагавора з карыстальнікамі зямельных участкаў;
- выдаленне кветнікаў, газонаў, іншага травянога покрыва.за выключэннем іх выдалення на землях агульнага карыстання населеных пунктаў) карыстальнікамі зямельных участкаў у межах прадастаўленых ім зямельных участкаў, а таксама іншымі асобамі на падставе грамадзянска-прававога дагавора з карыстальнікамі зямельных участкаў;
- выдаленне аб'ектаў расліннага свету пры ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі і яе наступстваў;
Даведачна (Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 141-З «Аб абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару):
надзвычайная сітуацыя - абстаноўка, якая склалася на пэўнай тэрыторыі ў выніку прамысловай аварыі, іншай небяспечнай сітуацыі тэхнагеннага характару, катастрофы, небяспечнай прыроднай з'явы, стыхійнага ці іншага бедства, якія пацягнулі або могуць пацягнуць за сабой чалавечыя ахвяры, прычыненне шкоды здароўю людзей або навакольнаму асяроддзю, значны матэрыяльны ўрон парушэнне ўмоў жыццядзейнасці людзей;
ліквідацыя надзвычайных сітуацый - аварыйна-выратавальныя і іншыя неадкладныя работы, якія праводзяцца пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый і накіраваныя на выратаванне жыцця і захаванне здароўя людзей, зніжэнне памераў шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, і матэрыяльнага ўрону, а таксама на лакалізацыю зон надзвычайных сітуацый;
- выдаленне раслін (за выключэннем дрэў, кустоў), якія адносяцца да відаў, распаўсюджванне і колькасць якіх падлягаюць рэгуляванню;
- выдаленне, перасадка аб'ектаў расліннага свету, якія растуць у межах зямельных участкаў, выдзеленых для калектыўнага садоўніцтва і дачнага будаўніцтва, зямельных участкаў, прадастаўленых грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома (кватэры ў блакіраваным жылым доме), вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, агародніцтва, сенакашэння, выпасу сельскагаспадарчых жывёл, зямельных участкаў, выдзеленых у прыватную ўласнасць недзяржаўным юрыдычным асобам, уласнасць замежным дзяржавам, міжнародным арганізацыям.
ДАЗВОЛ мясцовага выканаўчага і распарадчага органа неабходна пры выдаленні, перасадкі:
- дрэў, кустоў, якія перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектаў;
- дрэў, кустоў для правядзення тапаграфічных работ, геалагічнага вывучэння нетраў;
- дрэў, кустоў, якія растуць у супрацьэразійным насаджэннях;
- дрэў, хмызнякоў з дыяметрам ствала 12 сантыметраў і больш на вышыні 1,3 м, якія растуць у прыдарожных насаджэннях;
- дрэў, кустоў з дыяметрам ствала 12 сантыметраў і больш на вышыні 1,3 м, бярозы карэльскай, якія растуць на землях сельскагаспадарчага прызначэння, сельскагаспадарчых землях іншых катэгорый зямель (за выключэннем меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў);
- дрэў, кустоў, якія растуць на землях запасу, землях агульнага карыстання населеных пунктаў;
- упалых дрэў, якія раслі на землях запасу, землях агульнага карыстання населеных пунктаў;
- дрэў, кустоў, якія знаходзяцца ў неналежным якасным стане;
- кветнікаў, газонаў, іншага травянога покрыва на землях агульнага карыстання населеных пунктаў;
- аб'ектаў расліннага свету ў іншых выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Выдаленне небяспечных дрэў ажыццяўляецца на падставе заключэнне аб прызнанні дрэва небяспечным і выдаецца ўпаўнаважанай асобай. Рашэнне Браслаўскага РВК №425 ад 31.05.2018 года «Аб надзяленні паўнамоцтвамі»
Юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з'яўляюцца карыстальнікамі зямельных участкаў, у межах якіх растуць небяспечныя дрэвы, або асобы, імі ўпаўнаважаныя, па атрыманне заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным самастойна звяртаюцца да ўпаўнаважанай асобы.
Даведачна: небяспечныя дрэвы – дрэвы, якія ствараюць сваім верагодным падзеннем пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю грамадзян, маёмасці грамадзян і юрыдычных асоб (сухастойныя, здзіўленыя ствалавой гнілатой, якія маюць іншыя значныя пашкоджанні ствала і (або) каранёвай сістэмы, якія завіслі на будынках, збудаваннях, іншых дрэвах, а таксама нахіленыя ў бок будынкаў, збудаванняў, калі радыус магчымага падзення такіх дрэў перавышае бяспечную адлегласць да гэтых будынкаў, збудаванняў.
ПАПЯРЭДНЯЕ АПАВЯШЧЭННЕ накіроўваецца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган у выпадках выдалення (перасадкі):
- кветнікаў, газонаў, іншага травянога покрыва, дрэў, кустоў, якія знаходзяцца ў неналежным якасным стане, на азелянёных тэрыторыях, размешчаных на землях агульнага карыстання населеных пунктаў, упаўшых дрэў на ўказаных тэрыторыях при осуществлении содержания этих территорий уполномоченным лицом (не раней чым за 15 дзён і не пазней як за 5 дзён да дня пачатку запланаваных работ па выдаленні);
- дрэў, хмызнякоў, якія растуць у межах берагавой паласы ўнутраных водных шляхоў і ствараюць небяспеку для суднаходства, якія перашкаджаюць бачнасці берагавых навігацыйных знакаў (карыстальнікі зямельных участкаў не раней чым за 30 дзён і не пазней як за 5 дзён да дня пачатку запланаваных работ па выдаленні);
- дрэў, кустоў з дыяметрам ствала менш за 12 сантыметраў на вышыні 1,3 метра, якія растуць у прыдарожных насаджэннях;(карыстальнікі зямельных участкаў не раней чым за 30 дзён і не пазней як за 5 дзён да дня пачатку запланаваных работ па выдаленні);
- дрэў, кустоў з дыяметрам ствала менш за 12 сантыметраў на вышыні 1,3 метра (за выключэннем бярозы карэльскай), якія растуць на землях сельскагаспадарчага прызначэння, сельскагаспадарчых землях іншых катэгорый земляў (карыстальнікі зямельных участкаў не раней чым за 30 дзён і не пазней як за 5 дзён да дня пачатку запланаваных работ па выдаленні).
АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ АДКАЗНАСЦЬ за незаконную рубку, незаконнае выдаленне і перасадку, пашкоджанне або знішчэнне драўняна-хмызняковай і іншай расліннасці, роўна, як і за выдачу дазвольных дакументаў з парушэннямі дзейнага заканадаўства прадугледжана ў выглядзе накладанне штрафу:
· на фізічную асобу - да 30 базавых велічынь (у населеных пунктах) і да 20 базавых велічынь (за межамі населеных пунктаў);
· на ІП - ад 10 да 200 базавых велічынь (у населеных пунктах) і ад 5 да 50 базавых велічынь (за межамі населеных пунктаў);
· на юрыдычную асобу - ад 20 да 300 базавых велічынь (у населеных пунктах) і да 100 базавых велічынь (за межамі населеных пунктаў).