Дзецям аб навуцы
Дзіця з ранняга дзяцінства імкнецца спазнаваць новае, даследаваць, знаходзіць адказы на пытанні. Сапраўды, прага ведаў закладзена ў нас прыродай, і таму так важна дапамагаць дзецям знаходзіць патрэбную інфармацыю, падаваць яе ў даступнай для іх форме.
Адна з нашых мэт - зрабіць так, каб навуковыя веды былі даступныя як мага большаму колу людзей, і ў першую чаргу школьнікам. У раздзеле "Аб навуцы дзецям" сабраны артыкулы, якія дапамогуць даведацца новае аб навуках біялогіі, экалогіі, лесазнаўстве.