Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ENI-LLB-1-077
УДЗЕЛЬНІКІ
Вядучы бенефіцыяр (Беларусь) Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах"
Бенефіцыяр 2 (Беларусь) Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
Бенефіцыяр 3 (Латвія) Агенцтва аховы прыроды
Бенефіцыяр 4 (Латвія) Даўгаўпілскі ўніверсітэт
Бенефіцыяр 5 (Латвія) Латвійская дзяржаўная служба аховы раслін
Бенефіцыяр 6 (Літва) Дырэкцыя Аўкштайційскага нацыянальнага парка і Лабанорскага рэгіянальнага парка
Бенефіцыяр 7 (Латвія) Грамадства «Прыродная канцэртная зала»
АСНОЎНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ ПРА ПРАЕКТ
Нумарны праект ENI-LLB-1-077Тэрмін рэалізацыі 12.02.2020г – 11.02.2022г.
Бюджэт праекта 560 390,94 еўра 1 340 343,05 беларускіх рублёў
Фінансаванне ЕС 504 351,84 еўра 1 206 308,73 беларускіх рублёў
НАВІНЫ
25 відаў раслін і жывёл уключаны ў агульны спіс інвазіўных чужародных відаў для прыгранічнага рэгіёну Латвія-Літва-Беларусь
Международное сотрудничество в борьбе з інвазіўнымі і чужароднымі відамі
5 гадовы План ліквідацыі баршчэўніка ў Нацыянальным парку Браслаўскія азёры
МЭТА ПРАЕКТА
Умацаваць супрацоўніцтва паміж Латвіяй, Літвой і Беларуссю для вырашэння агульнай праблемы трансгранічнага распаўсюджвання інвазіўных чужародных відаў і прадухілення іх негатыўнага ўздзеяння на здароўе насельніцтва і каштоўныя прыродныя месцы рассялення.
ЗАДАЧЫ ПРАЕКТА
1. Стварэнне і рэалізацыя сумеснай інтэграванай сістэмы кіравання, накіраванай на змякчэнне негатыўнага ўздзеяння інвазіўных чужародных відаў, для ўстаноў, якія ўдзельнічаюць у працэсе прыняцця рашэнняў на ахоўных прыродных тэрыторыях прыгранічных рэгіёнаў;
2. Павышэнне дасведчанасці грамадскасці аб уздзеянні на здароўе і каштоўныя прыродныя месцы пасялення інвазіўных чужародных відаў.
АПІСАННЕ ПРАЕКТУ
Праект накіраваны на стварэнне ўмоў для ўзаемадзеяння профільных устаноў Латвіі, Літвы і Беларусі для вырашэння агульнай праблемы трансгранічнага распаўсюджвання інвазіўных чужародных відаў на прыродаахоўных тэрыторыях трансгранічнага рэгіёну і прадухілення іх негатыўнага ўздзеяння на людзей, эканоміку і каштоўныя месцапражыванні.
Распаўсюджванне інвазіўных чужародных відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін уяўляе сабой істотную пагрозу для біяразнастайнасці, якая ўзрастае ў сувязі з пашырэннем міжнароднага гандлю, транспартных перавозак, уязнога/выязнога турызму і змяненнем клімату. Істотную шкоду навакольнаму асяроддзю, эканоміцы і здароўю людзей наносіць баршчэўнік Сасноўскага, распаўсюджванне якога пагражае не толькі экасістэмам і абарыгенным відам раслін, але мае негатыўныя сацыяльныя і эканамічныя наступствы: забруджванне сельскагаспадарчых угоддзяў і страта ўраджаю, зніжэнне рэкрэацыйнай прывабнасці тэрыторый, атрыманне апёкаў. .
Зніжэнне трансгранічнага распаўсюджвання інвазіўных відаў і павышэнне эфектыўнасці барацьбы з імі ў прыгранічным рэгіёне Латвіі, Літвы і Беларусі патрабуюць сумесных намаганняў і ўзгодненых дзеянняў бакоў.
Для вырашэння пытання па абмежаванні распаўсюджвання інвазіўных відаў на лакальным узроўні ў рамках гэтага праекта запланавана рэалізацыя мерапрыемстваў па наступных напрамках:
- - стварэнне метадалагічнай базы для комплекснага кіравання інвазіўнымі чужароднымі відамі;
- - планаванне і правядзенне практычных мерапрыемстваў па стрымліванні баршчэўніка Сасноўскага, як найбольш агрэсіўнага з інвазіўных відаў на праектнай тэрыторыі.
- - падрыхтоўка і распаўсюджванне ведаў, неабходных для планавання і прыняцця кіраўнічых рашэнняў для мясцовых органаў улады і землекарыстальнікаў;
- - распаўсюджванне ведаў аб шкодзе, якая наносіцца інвазіўнымі чужароднымі відамі для прыроды, эканомікі, здароўя людзей, аб тым, як мінімізаваць такую шкоду, сярод шырокай грамадскасці.
Гэтая ўкладка была створана і падтрымліваецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Яе змест з'яўляецца выключнай адказнасцю ДНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах" і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.
Сайт Праграмы трансмежавага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента суседства 2014-2020: www.eni-cbc.eu
Сайт EuropeAid: https://ec.europa.eu/europeaid
Сайт Прадстаўніцтвы ЕС у Беларусі: eeas.europa.eu/delegations/belarus
адрас: вул. Акадэмічная, 27, Мінск, Беларусь, BY-220072
сайт арганізацыі:www.biobel.by
электронная пошта: projectllb1.077@gmail.com
Бенефіцыяр 2 (Беларусь) Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»
адрас: вул. Дачная 1, Браслаў, Беларусь, BY-211970
сайт арганізацыі: www.braslavpark.by
электронная пошта: braslav_nauka@tut.by
Бенефіцыяр 3 (Латвія)Агенцтва аховы прыроды
адрас: Baznicas st. 7, Sigulda, Latvia, LV-2150
сайт арганізацыі: www.daba.gov.lv
электронная пошта: inese.matisane@daba.gov.lv
Бенефіцыяр 4 (Латвія) Даўгаўпілскі ўніверсітэт
адрас: Vienības st. 13, Daugavpils, Latvia, LV-5400
сайт арганізацыі: www.du.lv
электронная пошта: sanita.dregisa@du.lv
Бенефіцыяр 5 (Латвія) Латвійская дзяржаўная служба аховы раслін
адрас: Lielvardes st. 36, Riga, Latvia, LV-1006
сайт арганізацыі: www.vaad.gov.lv
электронная пошта: astra.garkaje@vaad.gov.lv
Бенефіцыяр 6 (Літва) Дырэкцыя Аўкштайційскага нацыянальнага парка і Лабанорскага рэгіянальнага парку
адрас: Lusiu st. 16, Paluse, Ignalina mun., Lithuania, LT-30202
сайт арганізацыі:www.aparkai.lt
электронная пошта: direkcija@aparkai.lt
Бенефіцыяр 7 (Латвія) Грамадства «Прыродная канцэртная зала»
адрас: Vidzemes i., 20-35, Balvi, Latvia, LV-4501
сайт арганізацыі: www.dabaskoncertzale.lv
электронная пошта: info@dabaskoncerts.lv