Бегущая строка текста в HTML При обнаружении пожара в лесу звонить: 80215367710, +375336584924

Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

+375 29 2262246 (Пн-Пт 08.00-17.00)    RU BY EN


Пісьмовыя звароты грамадзян

Звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мовах.

Пісьмовы зварот грамадзян у абавязковым парадку павінен змяшчаць:

• найменне Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або яго структурнага падраздзялення (арганізацыі) або службовай асобы, якой накіраваны зварот;
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна; • адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
• выклад сутнасці звароту;
• асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

Пісьмовы зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

• найменне Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або яго структурнага падраздзялення (арганізацыі) або службовай асобы, якой накіраваны зварот;
• поўнае найменне юрыдычнай асобы;
• месца знаходжання юрыдычнай асобы;
• выклад сутнасці звароту;
прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанага падпісваць звароты;
• асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.

Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

• выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
• не змяшчаюць прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
• не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
• змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
• змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
• падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
• змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
• з заяўнікам спынена перапіска.

Абскарджанне адказаў на звароты

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 рашэнне арганізацыі па звароту можа быць абскарджана ў вышэйстаячы ў адносінах да яе ў адпаведнасці з яе падпарадкаванасцю (падсправаздачнасцю) дзяржаўны орган, іншую арганізацыю (далей - вышэйстаячы орган).

Вышэйстаячы орган дзяржаўнага кіравання дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» - Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Паштовы адрас: 220016, г. Мінск, вул. К.Маркса, 38, рэжым працы: панядзелак-пятніца з 9.00 да 18.00, абед з 13.00 да 14.00.

Паштовы адрас ДПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»: 211970, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Браслаў, вул. Дачная, 1; рэжым працы ўстановы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.