Бегущая строка текста в HTML При обнаружении пожара в лесу звонить: 80215367710, +375336584924

Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

+375 29 2262246 (Пн-Пт 08.00-17.00)    RU BY EN


Арганізацыя паляўнічых тураў

Арганізацыя паляўнічых тураў



   Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры" арганізуе індывідуальныя і групавыя паляўнічыя туры, як для замежных грамадзян, так і для грамадзян РБ.

Штогод у нас палююць кліенты з Германіі, Францыі, Бельгіі, Польшчы, Фінляндыі, Расіі.

Арганізуюцца ўсе характэрныя для Беларусі віды палявання:

  • калектыўнае паляванне - загонам дзікіх жывёл на стралкоў (стралковую лінію) з сабакамі

  • індывідуальнае паляванне з падыходу, з пад'езда і з засады

  • паляванне па пяры (на вадаплаўную, балотную і баравую дзічыну)

  • паляванне на пушнога звера

  • паляванне на ваўка (са сцяжкамі, з засады, на вабу) і іншыя віды паляванняў.

Адміністрацыя паляўнічай гаспадаркі прадастаўляе поўны пакет паслуг па арганізацыі паляўнічых тураў, уключаючы запрашэнне, сустрэчу, трансфер, камфартабельнае размяшчэнне, паляўнічыя мерапрыемствы, паслугі таксідэрмісты.  Права палявання ў Беларусі замежным грамадзянам даецца пры наяўнасці адпаведных паляўнічых дакументаў, выдадзеных у краіне пражывання.

Дадатковыя паслугі:

  • афармленне дакументаў на правоз зброі і боепрыпасаў;

  • сустрэча ў аэрапорце;

  • суправаджэнне да месца прызначэння і назад;

  • паслугі гіда-перакладчыка;

  • арганізацыя палявання: забеспячэнне высокакваліфікаванымі егерамі, прадастаўленне транспарту;

  • прэпараванне і падрыхтоўка трафеяў да перавозкі;

  • афармленне дакументаў на вываз здабытых трафеяў;

  • пражыванне на базах адпачынку

  • беларуская кухня з традыцыйнымі стравамі ці стравамі па замове (у тым ліку і са здабытай дзічыны);

  • руская лазня;

  • цікавая экскурсійная праграма

Інфармацыю аб арганізацыі і правядзенні паляўнічых тураў Вы можаце атрымаць у   аддзеле паляўнічай гаспадаркі па тэлефонах: +375 2153 67 424, +375 29 292 19 76.