Бегущая строка текста в HTML

Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

+375 29 2262246 (Пн-Пт 08.00-17.00)    RU BY EN


Адпачынак і турызм

Адпачынак і турызм


Браслаўшчына ‒ зачаравальны край з унікальным ландшафтам, дзе рыба і рыбалка ‒ сімвал з даўніх часоў і да сучаснасці, а цішыня і спакой ‒ захавальнікі вашага адпачынку.
Браслаўшчына – край-знаходка для турыста.
Браслаўшчына – месца, дзе трэба лавіць кожную хвіліну асалоды прыродай, зносін з каханымі і захаплення жыццём.
У нас ёсць чым здзівіць вас, хаця мы не прапануем вам горы і мора. Але адпачынак, праведзены ў Браславе ў любую пару года, стане для вас адкрыццём.

Па 5 прычын адпачываць на базах "Дрывяты", "Золава", "Ляошкі", "Слабодка" Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры" на кожную пару года.
Лета:
Наведайце горад, які стаіць на 5-і азёрах.
Засяліцеся на нашых базах адпачынку ‒ камфорт, натуральная здаровая ежа і клопат заваююць ваша сэрца.
Атрымайце асалоду ад найчыстым салодкім паветрам, спевам птушак і яркімі заходамі з гары Маяк, вышыня якой 174 м над узроўнем мора.
Памятайце: летняя рыбалка - гэта не толькі фосфар і вітаміны, але і 3-4 кілаграмы азёрнай рыбы.
Пастаўце намёт на беразе возера, пасмажце духмяны шашлычок і адчуйце сябе захавальнікам лесу - турыстычныя стаянкі да вашых паслуг.
Восень:
Атрымайце поўнае захапленне ад сплаву на байдарках па азёрах і рэках Браслаўшчыны.
Замоўце «Экатур»: наведайце ўнікальнае верхавое балота Ельня і пахітайцеся на сфагнуме.
Назірайце падчас тура «Дзікая прырода» за аленямі, казулямі, зубрамі - гэта поўнае апусканне ў прыроду.
Пасмажце сала на вогнішчы - і яно сапраўды стане вашым любімым прысмакам.
Сагрэйцеся ў гарачай лазні, бо правесці так восеньскія вечары асабліва ўтульна.
Любіце, калі "Усё ўключана"? Тады аднайменны тур для вас! Выхадныя здадуцца месяцам рэлаксу і спакою.
Зіма:
Адпраўляйцеся на самую захапляльную, пазітыўную і поўную адрэналіну зімовую рыбалку!
Атрымайце гадзіны шчасця для дзяцей і дарослых - актыўна асвойце цюбінгі і лыжню сярод пухнатых соснаў.
Сустракайце з намі Новы год, напоўнены новымі ідэямі, спадзяваннямі і планамі.
Абавязкова правядзіце ў нас дзелавыя сустрэчы, канферэнцыі - і тады планы вашых кампаній абавязкова спраўдзяцца.
Прыгатуйце ў рэстаране «Дрывяты» судака на агародніннай падушцы і смажаніну з дзічыны ў рамках «Гастратура», рая для гурманаў.
Вясна:
Не ведаеце, як адрозніць птушак па іх спеву? Тады смела адпраўляйцеся з арнітолагам у падарожжа па экалагічнай сцежцы «Слабодкаўская азавая града».
Пазнаёмцеся з 1000 – гадовай гісторыяй Браслава падчас экскурсій па невялікім, але такім утульным горадзе.
Згуртуеце ваш калектыў падчас карпаратыўнага тымбілдынгу сярод  прачынаючай прыроды. Ваша каманда абавязкова стане больш згуртаванай і дружнай.
Недастаткова адрэналіну і эмоцый ‒ квадрацыклы ў Сафары-парку «Мекяны» да вашых паслуг.
Для паляўнічых вясна – асаблівы час, праведзены ў Браславе.

Мы чакаем розных турыстаў. Таму прапануем:
Сем'ям з дзецьмі:
Пражыванне на турыстычных стаянках, наведванне турыстычнага аб'екта "Гара Маяк" дзецям да 6-ці гадоў - бясплатна
На базах адпачынку ёсць ложкі, дзіцячыя пляцоўкі.
У рэстаране «Дрывяты» распрацавана дзіцячае меню.
Для сямейнага спакойнага адпачынку асабліва падыходзяць нашы базы адпачынку «Золава», «Ляошкі», «Слабодка».
Дружным кампаніям:
Базы адпачынку «Дрывяты», «Ляошкі» сустракаюць вялікай тэрыторыяй і колькасцю нумароў.
Для вас арганізоўваюцца туры, экскурсіі, забаўляльныя вечары і спаборніцтвы на лодках-драконах.
Спартсменам:
У 500 м ад базы адпачынку «Дрывяты» знаходзіцца лесапарк «Дубкі», дзе ў зімовы перыяд абсталёўваецца лыжня даўжынёй 2,5 км, шырынёй 3—4 м, перапад вышынь – 65 м.
Вашы фітнес-трэніроўкі пройдуць на беразе азёр, дзе вы сустрэнеце світанак і натхніцеся заходам.
Тэрыторыя выдатна падыходзіць для велатрэніровак, бегу, вучэбна-трэніровачных збораў.
У цэнтры горада знаходзіцца стадыён «Дрывяціч» для правядзення футбольных матчаў.
Парам:
На ўсіх базах адпачынку вы зможаце атрымаць асалоду у грамадстве адзін аднаго і будзеце бавіць шмат часу разам.
Вы зможаце адправіцца на экскурсію са зборнай групай ці проста пагуляць па мястэчку ўдваіх.
Прагулкі на карабліку, катэры ці ровары, катанне на SUP-ах ‒ усё гэта зробіць ваш адпачынак эмацыйным.
Турыстам 55+:
Мы ведаем, што турысты з узростам шануюць камфорт і мерны спакойны адпачынак. Для вас асабліва падыходзяць нашы базы адпачынку «Золава», «Ляошкі», «Слабодка».
Наш персанал праявіць да вас клопат, уважлівасць і дапаможа ў любой незразумелай сітуацыі.
Вы абзавядзецеся новымі знаёмымі, і ў наступны раз зможаце прыехаць да нас яшчэ большай кампаніяй.

Сачыце за намі ў зручных для вас сацсетках:
Штодзённае браніраванне і кансультацыя па тэлефонах аддзела турызму:
+375 2153 67 700
+375 2153 67 707 
+375 2922 62246 (+ Telegram, Viber, WhatsApp),
альбо па электроннай пошце: turizm@braslavpark.by