Бегущая строка текста в HTML

Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

+375 29 2262246 (Пн-Пт 08.00-17.00)    RU BY EN


Экалагічная сцежка "Гара Маяк"

Гора Маяк – гэта лепшая аглядная кропка Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», ля падножжа якой бярэ свой пачатак экалагічная сцежка «Гара Маяк». Гэта ўнікальны прыродны аб'ект, размешчаны паміж азёрамі Снуды і Струста, з вяршыні якога адкрываюцца выключныя па маляўнічасці і пышнасці прыродныя ландшафты і азёрныя роўнядзі, са шматлікімі астравамі і водмелямі.

панорамка.jpg

Гара Маяк уяўляе сабою выразна выяўлены ледавіковы кам – купалаваты крутасхільны ўзгорак акруглай формы, складзены сартаваным слаістым матэрыялам. Абсалютная вышыня гары складае 174 м над узроўнем мора, а адносна блізкіх азёр – Струста і Снуды – яе вышыня: 44, 7 м. У пачатку ХХ стагоддзя геадэзісты паставілі на вяршыні ўзгорка трыянгуляцыйную вышку, якую мясцовыя жыхары і ахрысцілі маяком. А да гэтага ўзгорак зваўся гарой «Бізня». Такім чынам, на тэрыторыі цэнтральнай часткі нацыянальнага парку прадстаўлены як станоўчыя формы рэльефу, у выглядзе камавых і озавых комплексаў, так і адмоўныя формы рэльефу, у выглядзе азёрных катлавін і варонак. Такія краявіды, што маюць нізкагорны характар, з'яўляюцца рэдкасцю для раўніннай тэрыторыі. У 2020 годзе была пабудавана аглядная вышка(увагод платны).

с нета.jpg


с нета.jpg 

 Вышыня агляднай вышкі ад узроўню зямлі да назіральнай пляцоўкі складае 13,09 м.    


с нета.jpg



Экалагічная сцежка мае працягласць 1,7 км і ўключае 9 прыпынкаў, абсталяваных інфармацыйнымі стэндамі. 


На прыпынку №1 прадстаўлена гідралагічная характарыстыка возера Струста: яго памеры, генетычны тып, кіслародны рэжым, празрыстасць і мінералізацыя вод.
На прыпынку №2 вы пазнаёміцеся з рэльефам цэнтральнай часткі нацыянальнага парка сфарміраваным ледніковай дзейнасцю. У выніку складаных працэсаў, якія адбываюцца пры раставанні ледніка, утварыліся станоўчыя і адмоўныя формы рэльефу, сярод якіх можна вылучыць катлавіны азёр Струста, Снуды і камавы комплекс на чале з «гарой Маяк».
На прыпынку №3 прадстаўлена гідралагічная характарыстыка возера Снуды: яго памеры, генетычны тып, кіслародны рэжым, празрыстасць і мінералізацыя вод.
На прыпынку №4 прадстаўлена інфармацыя аб паўвостраве Перавалока, яго расліннасці, асваенні чалавекам і сучасным стане.
На прыпынку №5 прадстаўлена інфармацыя аб дзікарослых раслінах, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і сустракаюцца тут на маршруце.
На прыпынку №6 прадстаўлена інфармацыя аб відах рыб, якія насяляюць азёры Струсто і Снуды.
На прыпынку №7 вы зможаце пазнаёміцца ​​з прадстаўнікамі жывёльнага свету нацыянальнага парку.
На прыпынку №8 прадстаўлена інфармацыя аб арнітафаўне экасістэм нацыянальнага парку.
На прыпынку №9 вы зможаце даведацца пра валуны, якія часта сустракаюцца ў нацыянальным парку, іх паходжанне і з'яўленне на Браслаўшчыне.
 

с нета.jpg



Пакідаць смецце на экалагічнай сцежцы ЗАБАРОНЕНА!