Пешыя маршруты
Пешы турыстычны маршрут па вальерна-сажалкавай гаспадарцы – 4 км
Прырода Браслаўшчыны непаўторная, унікальная і размаітая. Яна – крыніца здароўя, жыццёвых сіл і станоўчых эмоцый, уражвае багаццем і разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету, навакольных ландшафтаў. З усёй гэтай прыгажосцю можна пазнаёміцца ўжывую, пройдучы па турыстычным пешым маршруце, які размешчаны на тэрыторыі вальерна-сажалкавай гаспадаркі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры». Пешы маршрут у форме незамкнёнага кольца складаецца з 10 станцый, абсталяваных тэматычнымі аншлагамі: «Вальерна-сажалкавая гаспадарка», «Елка-волат», «Зімовы падкорм дзікіх жывёл», «Карантынная вальера», «Сляды звяроў», «Рыбаводныя сажалкі», «Гідратэхнічныя збудаванні рыбаводных сажалак», «Падтапленне лясоў», «Сажалкавае рыбаводства», «Птушкі рэгіёна». Маршрут уключае такія аб'екты, як падкормавыя пляцоўкі і назіральная вышка .