Бегущая строка текста в HTML

Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

+375 29 2262246 (Пн-Пт 08.00-17.00)    RU BY EN


Веласіпедныя маршруты

IMG_8748_400x300.JPG

Веласіпедны маршрут па вальерна-сажалкавай гаспадарцы – 7 км.

Захапляльная прагулка, з магчымасцю паназіраць за жывёламі ў натуральным асяроддзі іх пражывання. На падкормавых пляцоўках сілкуюцца зубры, ласі, алені, казулі. Па ходзе маршруту ўсталяваны аншлагі з інфармацыяй аб насельніках вальераў. А з вышыні назіральнай вышкі адкрываецца маляўнічая панарама бязмежных абшараў – прыдатнае месца, каб зрабіць добры кадр на памяць.

Тып дарогі – грунтовая.

Исторический400x300.jpg

Маршрут  «Гістарычны» -  35 км.

г. Браслаў – в. Іказнь – в. Слабодка – в. Шавуры - г. Браслаў

Прыемнае  і   аймальнае падарожжа  па  тэрыторыі  Нацыянальнага  парку «Браслаўскія  азёры". Маршрут  шпацырнага  тыпу.





Веселый велосипед400x300.jpg

Маршрут «Вясёлы  веласіпед»  – 21 км.

г. Браслаў – в. Літоўшчына   - в. Шавуры - в. Рубеж – г. Браслаў

Прыемнае  і  нескладанае  падарожжа  па  цэнтральнай  частцы  Нацыянальнага  парку  «Браслаўскія  озёры». Маршрут для турыстаў з сярэдняй   фізічнай падрыхтоўкай.

Тып  дарогі: асфальт, грунтовая дарога.



вокруг озер400x300.jpgМаршрут   «Вакол  азёр» – 65  км.

г.Браслаў – в.Слабодка – в.Луні - в.   Лявошкі - в.Краснагорка -  - в. Лукшы – в. Струста  -  г. Браслаў

Удалы  выезд, праводзіцца   вакол  Браслаўскіх азёр  па  цантральнай  і  паўночна -  ўсходняй  частцы  Нацыянальнага  парку  «Браслаўскія  озёры».

Маршрут  для  турыстаў з сярэдняй  і  звычайнай  ступенню  фізічнай  падрыхтоўкі. Выдатны    маршрут, каб  выпрабаваць сябе.

Тып  дарогі: асфальт, грунтовая  и  прасёлкавая  дорога.

    

Комфортный 1_400x300.jpgМаршрут «Камфортны - 1» – 22 км.

г. Браслаў – в.Рубеж – в. Муражы - в. Петухоўшчына– в. Краснасельцы – г.Браслаў

На рэдкасць удалы ўва ўсіх адносінах выезд па найпрыгожых месцах цэнтральнай часткі Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры.

Маршрут для турыстаў са звычайнай ступенню фізічнай падрыхтоўкі. Ідэальны для навічкоў. Па шляху вы сустрэнеце шмат прыгожых месцаў для спакойнага адпачынку.

Тып дарогі: асфальт, грунтовая і прасёлкавая дарога.

    

комфортный 2_400x300.jpg

Маршрут «Камфортны-2» -  16 км.

 г. Браслаў – в.Рубеж – в. Муражы – г.Браслаў 

Маршрут для турыстаў са звычайнай ступенню фізічнай падрыхтоўкі. Маршрут ідэальна падыходзіць для навічкоў – марудлівы тэмп і шмат стаянак для адпачынку. Стаміўшыся, вы зможаце адпачыць і паабедаць у цені ля возера.

Тып дарогі: асфальт, грунтовая і прасёлкавая дарога.



    

зеленый путь400x300.jpg

Маршрут «Зялёны Шлях» – 32 км.

г. Браслаў – в. Рубеж - в. Муражы - в. Гусароўшчына - в. Струста –в. Жвірблі - в. Краснасельцы - г.Браслаў

Маршрут для турыстаў з сярэдняй і звычайнай ступенню фізічнай падрыхтоўкі. Роварная дарожка цягнецца ўздоўж берага азёр Неспіш, Струста, Ельна, Дрывяты паміж палёў , лясоў. Выдатны маршрут, каб выпрабаваць сябе.

Тып дарогі: асфальт, грунтовая і прасёлкавая дарога.


тропа (2) 400x300.jpg

Маршрут «Сцежка»    – 2,5 км.

Камбінаваны маршрут (па скандынаўскай хадзьбе, пешы, лыжны)               

Самы просты маршрут па былым заказніку «Дубкі», для навічкоў, паступова павялічваючы патрабаванні да прафесіяналізму.

Тып дарогі: асфальт, грунтовая і прасёлкавая дарога.



листовка 1-2-1 (1).jpg