Бегущая строка текста в HTML При обнаружении пожара в лесу звонить: 80215367710, +375336584924

Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

+375 29 2262246 (Пн-Пт 08.00-17.00)    RU BY EN


База адпачынку Слабодка

База адпачынку Слабодка

 База адпачынку "Слабодка" функцыянуе толькі ў летні перыяд!
Каардынаты GPS: 55.680568, 27.173602


База адпачынку "Слабодка" размешчана ў дзівосна маляўнічай мясцовасці ля падножжа знакамітай азавой грады на ўскраіне вёскі Слабодка ў 12 км ад г. Браслава па трасе Браслаў - Друя. На тэрыторыі комплексу знаходзяцца дзве летнія альтанкі, альтанка-барбекю, руская парная лазня, у 50 метрах ад базы адпачынку размешчаны пляж. Недалёка ад туркомплексау пачынаецца экалагічная сцежка, пракладзеная па Слабодкаўскага градзе працягласцю 2,5 км. З грады адкрываецца вельмі прыгожая панарама. Побач з туркомплексамi знаходзяцца азёры Нядрова і Пацех.

3D-панарама базы адпачынку "Слабодка"



Апiсанне дамоў

№ дома Колькасць месцау Апiсанне
Дамы №1-5 2 Дома №1-5 ў Слабодцы ідэнтычныя хаткам №11-18 на базе адпачынку Лявошкі (акрамя ложкаў). У хатках па адным двухспальным ложку, тэлевізар, раскладная канапа, халадзільнік. Ёсць ванны пакой (душ, туалет). Усе домікі аднатыпныя і маюць аднолькавае абсталяванне. У холе раскладная канапа, часопісны столік.
Катэджы прызначаныя для вяснова-летняга засялення.
Дамы №6 2 Спальня: 2 ложкі (1 + 1), люстэрка, 2 тумбачкі, шафа
Санвузел: ўнітаз, рукамыйніца
Катэджы прызначаныя для вяснова-летняга засялення.
Дамы №7 2 Спальня: 2 ложкі (1 + 1), люстэрка, тумбачка, шафа
Санвузел: ўнітаз, рукамыйніца
Катэджы прызначаныя для вяснова-летняга засялення.
Дамы №8 1 Спальня: 1 ложак (2-спальны), люстэрка, шафа, часопісны столік, тумбачка.
Санвузел: ўнітаз, рукамыйніца.
Катэджы прызначаныя для вяснова-летняга засялення.

КОШТЫ
на базе адпачынку "Слабодка" (пражыванне) на 2025г.
     
                     бел. руб. (BYN)  

    1 суткi,  бел. руб. (BYN)
      падчас фестывалю Viva Braslav      
 Дом №1-5 дом

 Дом №6-7 дом, 1 госць 

 Дом №6-7 дом, 2 госця 

Дом №8 дом   





Заяўкі на браніраванне прымаюцца з умовай выбару поўнага пансіёну ці 2-х элементаў харчавання на выбар. 

Кошт харчавання (для 1 чалавека з 5%-м курортным зборам): поўны пансіён - 52,50 руб.
Кошт лазні: 1 сеанс (2 гадзіны) да 5 чал. - 84,00 руб., Ад 6 чал. -126,00 руб.

Забраніраваць!
База отдыха СлободкаГостиница в Витебской областиТурбаза в Витебской области