Бегущая строка текста в HTML При обнаружении пожара в лесу звонить: 80215367710, +375336584924

Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

+375 29 2262246 (Пн-Пт 08.00-17.00)    RU BY EN


Яндекс.Погода
Купить путёвку онлайн

Купіць пуцёўку анлайн



Шаноўныя рыбакі-аматары! Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» прапануе Вам скарыстацца нашай новай паслугай – набыццём пуцёвак на платнае аматарскае рыбалоўства праз Інтэрнэт.

Для куплі пуцёвак неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце i-fish.by, запоўніць свой профіль, паказаўшы як мага больш поўную інфармацыю. Калі Вы прэтэндуеце на набыццё льготных пуцёвак (жыхары Браслаўскага раёна, пенсіянеры, дзеці да 16 гадоў, інваліды 1 ці 2 групы), або збіраецеся купіць пуцёўку на падводнае паляванне, то неабходна прадаставіць у профілі сканы ці фотакопіі, якія пацвярджаюць асобу і наяўнасць льготных дакументаў (пашпарт са старонкай месца рэгістрацыі, пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда 1 ці 2 групы, пасведчанне падводнага паляўнічага і г. д.).

Аплаціць пуцёўку Вы можаце як праз наяўны разлік (прыкладам, у банку, паказаўшы касіру атрыманы вамі АРІП код, і ўдакладніўшы, што аплата ажыццяўляецца праз сістэму “Разлік”) гэтак і безнаяўны разлік (прыкладам, з дапамогай вашага інтэрнэт-банкінгу ці праз інфакіёск). Аплату неабходна здзейсніць цягам 3-х гадзін, пазней ваш АРІП-код будзе недаступны.

Таксама звярніце ўвагу на тое, што пуцёўка, купленая з дапамогай сайта ifish.by, на месцы рыбалкі павінна быць у Вас у надрукаваным выглядзе і засведчана Вашым подпісам. Пуцёўка, якая ёсць у памяці лічбавай прылады (смартфона, планшэта і г. д.) без друкаванай версіі лічыцца несапраўднай.

Пасля завяршэння рыбалкі Вам неабходна абавязкова «закрыць» пуцёўку. Зрабіць гэта можна ў асабістым кабінеце, у раздзеле «мае пуцёўкі». Для «закрыцця» вы павінны ўказаць дату і месца рыбалкі, а таксама колькасць, вагу і віды вылаўленай рыбы. У выпадку «незакрыцця» купля далейшых пуцёвак для Вас будзе недаступная.

Больш дэталёва з інфармацыяй пра рэгістрацыю, аплату і іншыя нюансы набыцця пуцёўкі Вы можаце азнаёміцца на сайце i-fish.by у раздзеле «найбольш чытаныя пытанні». Пры ўзнікненні праблем ці іншых пытанняў звяртайцеся ў службу падтрымкі сайта па e-mail: admin@i-fish.by.

Магчымасць куплі пуцёўкі на платнае аматарскае рыбалоўства анлайн на дадзены момант даступная толькі для вадаёмаў Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры».

Ні хваста ні лускі!