Новости
12.02.2018
Рыбаловы-аматары ўрэшце дачакаліся ледаставу і імкнуцца ўвесь вольны час праводзіць за сваім любімым заняткам. Аднак, як сведчыць практыка, нярэдка здараецца, што з-за недастатковай інфармаванасці яны трапляюць у лік парушальнікаў правілаў рыбалоўства. А паколькі большасць вадаёмаў раёна перададзена ў карыстанне Нацыянальнаму парку «Браслаўскія азёры», каб пазбегнуць непаразуменняў, лічу неабходным напомніць пра некаторыя нюансы.
Пералік азёр, перададзеных у карыстанне нацпарку і на якіх арганізавана платная лоўля, наступны: Альбенаўскае, Бярэжжа, Богінскае, Балойса, Вялікая Ельня, Болта, Багданаўскае, Войса, Высокае, Воласа Паўночны, Воласа Паўднёвы, Доўгае, Дрывяты, Дубро, Ельна, Загорнае, Золава, Мядзведна, Недрава, Неспіш, Абаб’е, Поцех, Рака, Саванар, Снуды, Струста, Святцо, Цно.
На ўсіх пералічаных азёрах дазволена лоўля снасцямі не больш за 5 кручкоў на рыбалова. На воз. Загорнае, Абаб'е, Багданаўскае, Болта і Вялікая Ельна арганізавана інтэнсіўнае рыбалоўства ў светлы час сутак з прыладамі да 10 кручкоў.
На возеры Саванар на гэты год устаноўлены ліміт лоўлі на жыўца колькасцю 90 пуцёвак, які можа быць зменены.
Паколькі паўночны заліў возера Доўгае адносіцца да басейна гэтага вадаёма, то рыбалка на ім платная. А вось заходні заліў, у які ўпадае рака Дрысвятка, да Панскага вострава лічыцца разлівам рэчкі, таму набываць туды пуцёўку не трэба.
На азёрах Бужа, Мілашкі, Астравіта, Плуценак, Янка, рэках Дрысвятка (ад в. Грытуны і за 500 м да вугралавушкі в. Усце), Друйка (ад воз. Дрывяты да маста ля в. Луні), Рака і Акунёўка, пратоках паміж азёрамі Саванар і Бужа, Войса і Струста, якія таксама перададзены ў карыстанне НП «Браслаўскія азёры», арганізавана бясплатная аматарская лоўля, але з абмежаваннем не больш за 5 кручкоў.
Год назад нацыянальны парк перадаў у фонд запасу азёры Бяржонка, Берца, Войты, Дуброк, Каменка, Крывец, Малая Ельня, Мізярышкі, Падворнае, Сераднік і Шылава. На іх рыбалоўства таксама бясплатнае. Пры гэтым члены Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў могуць выкарыстоўваць да 10 кручкоў, астатнія аматары — да 5.
Пуцёўкі на аматарскую лоўлю можна набыць у дзяжурнага па нацпарку ў адміністрацыйным будынку і праз інтэрнэт на сайце i-fish.by (кругласутачна). У рабочы час іх прадаюць у Богінскім, Друйскім, Дубраўскім, Замошскім і Едскім лясніцтвах, на базах адпачынку «Дрывяты», «Лявошкі», «Золава» і «Слабодка», на інфармацыйных пастах у агр. Опса і развілцы дарог на Шаркаўшчыну і Мёры. Акрамя гэтага, пуцёўкамі гандлююць сядзіба «Тры мядзведзі» (в. Усце), базы адпачынку ў в. Краснагорка, Green Club (х. Паснуддзе), магазіны ІП Лісіца В. (г. Паставы) і «Fishhunter» (г. Мінск).
Іван ТЫШКЕВІЧ,
начальнік аддзела аховы прыродных комплексаў НП «Браслаўскія азёры».
Аматарская лоўля рыбы на вадаёмах нацпарка

Отзывы гостей
Рейтинг читателей
5
5
1
На основе 1 оценок
100%
0%
0%
0%
0%