Бегущая строка текста в HTML При обнаружении пожара в лесу звонить: 80215367710, +375336584924

Национальный парк Браславские озёра

+375 29 2262246 (Пн-Пт 08.00-17.00)    RU BY EN


Шанцавала не ўсім

Новости

17.10.2018

Шанцавала не ўсім


Традыцыйныя восеньскія спаборніцтвы па лоўлі драпежнай рыбы з лодак «Браслаўскі спінінг – 2018» прайшлі на возеры Струста 13 кастрычніка.

Удзел у іх прынялі 16 экіпажаў. Акрамя браслаўчан, паспытаць шчупаковай удачы пажадалі і дзве мінскія каманды, у тым ліку «ПФ», якая ўдзельнічае ў чэмпіянаце Беларусі па лоўлі спінінгам, і паляк Жегош Богдан.

Па сігналу галоўнага суддзі экіпажы з кідкімі назвамі, такімі як «Браслаўскія мядзведзі», «Супраць прамлову», «Рыбалоўны спецназ», «100 пудоў», зранку разышліся па акваторыі возера Струста.

З берага было бачна, як лодкі перасякаюць водныя прасторы ў пошуках драпежніка. Але, нягледзячы на прыемны восеньскі дзянёк, шанцавала далёка не ўсім: у вызначаны час вярнулася на бераг з уловам толькі роўна палавіна каманд. І ў такім выніку няма нічога дзіўнага, бо водная стыхія, як і космас, бязмежная і непрадказальная. Рыбаловы-аматары не толькі розумам, але і душой успрымаюць гэтую ісціну, таму, мабыць, я і не заўважыў засмучаных твараў.

spining-66.jpg

Пасля ўзважвання ўловаў судзейская калегія падсумавала вынікі спаборніцтваў. У камандным заліку з агульнай вагой 4,91 кг перамаглі «Браслаўскія мядзведзі» ў складзе Паўла Валушкі і Андрэя Пятушкі. Павел Валушка перамог і ў асабістым першынстве ў намінацыях «Самы вялікі ўлоў» (па вазе) і «Самы вялікі ўлоў» (па адзінкавых экзэмплярах). Ён злавіў аж 4 шчупакоў. Такім чынам, можна смела сказаць, што на сёлетнім «Браслаўскім спінінгу» Павел аказаўся самым удачлівым спінінгістам. Цікава, што абодва прадстаўнікі "мядзведзяў" з'яўляюцца спецыялістамі Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры".

«Браслаўскія мядзведзі» - Павал Валушка (леваруч) і Андрэй Пятушка (праваруч):

spining-61.jpg

Следам за пераможцамі на ступеньку п’едэстала ўзнялася каманда «Меліярацыя» (3,850 кг) у складзе Юрыя Леўшы (злева на фота) і Віктара Гаспаровіча (справа). Апошні, дарэчы, вывудзіў са струсцянскіх глыбіняў самага вялікага шчупака — 3,850 кг.

spining-35.jpg

Трэцяе месца ў камандным заліку дасталося «Парусу». Улоў Валерыя Шалыгі і яго напарніка Бешлы Аглы Іслама «пацягнуў» на 2,295 кг.

spining-30.jpg

У намінацыі «Самая ўдачлівая жанчына-рыбалоў» перамагла Алена Агапотава. Яна злавіла шчупака вагой 1,195 кг.

spining-46.jpg

Пад апладысменты РФСК «Дрывяціч» узнагародзіў намінантаў «Браслаўскага спінінга» граматамі і кубкамі, а нацыянальны парк — памятнымі падарункамі і гадавымі пуцёўкамі на рыбную лоўлю. Але яшчэ даволі доўга спінінгісты не разыходзіліся, і пад духмяную юшку, прыгатаваную РФСК, абменьваліся ўражаннямі дня.

spining-71.jpg

Тэкст і фота КАЗІМІРА ПЯТУШКІ


Возврат к списку

Отзывы гостей
Рейтинг читателей
0 / 5 5 5 1
На основе 1 оценок
0%
0%
0%
0%
0%
Отзывы о новости
Отзыв о базе отдыха Дривяты
Отлично
Заголовок*
Достоинства
Недостатки
Комментарий*
Файлы
Перетащите сюда файлы или нажмите для выбора
Максимальный размер загружаемого файла 5M в формате jpg, gif, bmp, png, jpeg.
Максимальное количество файлов - 8 шт.
Представьтесь