Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

RU BY EN


Лясная гаспадарка

Лясная гаспадарка


Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” з’яўляецца комплекснай прыродаахоўнай, гаспадарчай і навукова-даследчай установай. Галоўнай задачай Нацыянальнага парку з'яўляецца захаванне ў натуральным стане эталонных і ўнікальных прыродных комплексаў, а таксама біялагічнай ландшафтнай разнастайнасці. Лесагаспадарчыя мерапрыемствы, якія тут праектуюцца, накіраваныя на выкарыстанне лясных рэсурсаў, пры адначасовым павышэнні прыродаахоўных функцый насаджэнняў; павышэнне прадукцыйнасці дрэвастояў, паляпшэнне пароднай структуры.

Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” складаецца непасрэдна з асабліва ахоўнай тэрыторыі – Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры”, плошчай 51237 га і Эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі “Браслаў” (ЭЛПГ “Браслаў”) плошчай 61080 га. Агульная плошча ДПУ НП “Браслаўскія азёры” складае 112 317 га, і ў яе склад уваходзіць 10 лясніцтваў (5 лясніцтваў нацыянальнага парку і 5 лясніцтваў ЭЛПГ).

Агульная плошча лясоў 1-й групы складае 74,5 тыс. га, 2-й групы - 37,8 тыс. га.


Пералік асабліва ахоўных тэрыторый:

  • Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” ў складзе Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” – 51237 га.
  • Рэспубліканскі гідралагічны заказнік “Рычы” 1 391 га ўсяго на землях некалькіх землекарыстальнікаў, у т.л. 357 га на тэрыторыі ЭЛПГ “Браслаў”.
  • Гідралагічныя помнікі прыроды
    • Гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння “Крыніца Лазенкі” (Відзаўскае лясніцтва).

    • Гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння “Крыніца Акменіца” (Браслаўскае лясніцтва).

    • Гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння “Крыніца выток Ніклі” (Друйскае лясніцтва).

    • Гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння “Нікульская крыніца” (Друйскае лясніцтва).

    • Гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння “Таўстагорская крыніца” (Друйскае лясніцтва).

  • Геалагічныя помнікі прыроды
    • Валун “Вялікі камень Браслаўскі”.
    • Валуны “Краснагорскія”.
    • Валун “Каровін камень”.
    • Валуны “Камяні Воласа”.
    • Валун “Вялікі камень Лявошкінскі”.
    • Валун “Чортаў след” Якубянскі.
    • Валун “Вялікі камень Дудальскі”.
    • Валун “Вялікі камень Струстаўскі”.
    • Валун “Чортаў камень”.
    • Валун “Цудадзейны камень”.
  • Каштоўныя геамарфалагічныя і ландшафтныя ўтварэнні:
    • Слабодкаўская озавая града паміж азёрамі Поцех і Недрава.

    • Озавыя грады паміж азёрамі Воласа Паўночны і Снуды.

    • Камавы пагорак паміж азёрамі Снуды і Струста, каля в. Кезікі.

    • Камавыя пагоркі, што маюць дугападобныя абрысы, на возеры Богінскае.

    • Озава-камавы комплекс уздоўж паўночных берагоў возера Снуды.

    • Маскавіцкія камы паміж азёрамі Неспіш і Недрава.

  • Каштоўныя прыродныя ўчасткі Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры”:
    • Былы дзяржаўны ландшафтны заказнік “Міжазёрны” (кварталы 163-167 Друйскага лясніцтва).

    • Былы дзяржаўны заказнік – журавіннік “Забалоцце” (кварталы 135-139,155-160 Замошскага лясніцтва).

    • Былы арніталагічны заказнік мясцовага значэння “Снуды” (квартал 161 Браслаўскага лясніцтва, паўночна-заходняя акваторыя возера Снуды, уключаючы астравы).

    • Былы дзяржаўны батанічны заказнік “Дубкі” (кварталы 90-91 Браслаўскага лясніцтва).

    • Астравы возера Струста (кварталы 60-64 Браслаўскага лясніцтва).

    • Астравы возера Богінскае (Гарадзішча і Церанцейка, квартал 2 Богінскага лясніцтва).

    • Парк “Бяльмонт” (квартал 140 Браслаўскага лясніцтва).

    • Возера Волас Паўночны і Паўднёвы (кварталы 178 і 576 Друйскага лясніцтва).

  • Помнікі археалогіі:
    • Гарадзішча старажытнага горада. IX – XV стст. – г. Браслаў, у цэнтры горада на перашыйку паміж азёрамі Дрывяты і Навята.
    • Курганны могільнік VIII – X ст. – в. Ахрэмаўцы.
    • Гарадзішча. Ранні жалезны век. V ст. да н.э. – V ст. н. э. – Ахрэмаўскі с/с, в. Замошша, паміж азёрамі Шылава і Замошша.
    • Гарадзішча. Ранні жалезны век, феадалізм. VII ст. да н.э. – IV ст. н. э. – Зарацкі с/с, в. Зазоны.
    • Курганны могільнік. Ранні жалезны век, ранні феадалізм VII – XI стст. – Казянскі с/с, в. Вусце.
    • Курганны могільнік. Ранні жалезны век, ранні феадалізм VI – XII стст. – Опсаўскі с/с, в. Шалцені.
    • Гарадзішча. Ранні жалезны век. V ст. да н.э. - V ст. н. э. – Плюсскі с/с, в. Лукшы.
    • Гарадзішча. Ранні феадалізм. XI – XII стст. – Слабодскі с/с, в. Масковічы на беразе воз. Дзярбо.
    • Гарадзішча-1. Ранні жалезны век. VII ст. да н.э. – IV ст. н.э. – в. Слабодка.
    • Гарадзішча-2. Ранні жалезны век. VII ст. да н.э. – IV ст. н.э. – в. Слабодка.
    • Курганны могільнік VIII – XI стст – насупраць в. Богіна, на паўночна-ўсходнім беразе воз. Богінскае.
    • Гарадзішча VII – XI стст – в. Жвірблі.
    • Курганны могільнік VI-XI стст – в. Майшулі.
    • Гарадзішча – в. Пустошка, на заходнім беразе воз. Струста.
    • Гарадзішча VII ст. да н.э. – IV ст. н.э. – в. Шавуры.
    • Гарадзішча – в. Майшулі, урочышча Рацкі Бор.

Галерея