Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

RU BY EN


Баннер фестиваля Вива Браслав


Паляванне

Паляванне


Паляўнічая гаспадарка Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы Рэспублікі Беларусь на мяжы з Літвой і Латвіяй.

Агульная плошча паляўнічых угоддзяў складае 221,3 тыс.га, у тым ліку лясныя - 86,6 тыс.га, палявыя – 104,3 тыс. га, водна-балотныя – 30,4 тыс.га.

Пасечанасць рэльефу пашырае відавы склад расліннасці, правялічвае мазаіку паляўнічых угоддзяў, стварае ахоўны фактар. Мазаічнае размяшчэнне і комплекснае спалучэннебуйных і дробных лясных масіваў, шматлікіх азёр і пакручастых рэк, верхавых і нізінных балот, палёў стварае ўнікальныя па прадукцыйнасці магчымасці для пражівання розных папуляцый дзікіх жывёл. Вялікая разнастайнасць біягеацэнозаў на плошчы больш 200 тыс. га дазваляе паспяхова праводзіць назіранні за дзікім жывёльным светам, за рэдкімі і цікавымі відамі: лось, бабёр, выдра, барсук, кабан, казуля, норка, воўк, мядзведзь, рысь, белая курапатка, чорны бусел, глушэц, шэрая гусь, гогаль, баклан, цецярук, скапа, лебедзь-шыпун і інш.


Штогадовая здабыча паляўнічых жывёл складае:

  • лось - 200

  • казуля - 200

  • бабёр - 300

  • гусь – 800-1000

  • качка – 2000-3000

  • заяц – 300-500

  • воўк – 20-30

  • лісіца – 200-300

  • янотападобны собака – 200-300

паляўнічыя трафеі