Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

RU BY EN




Дзелавы турызм

Арэнда залы паседжанняў і канферэнц-залы

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» прапануе ў арэнду залу паседжанняў і канферэнц-залу для правядзення канферэнцый, бізнес-сустрэч, семінараў, бізнес-прэзентацый, трэнінгаў і прэс-канферэнцый на базе адпачынку «Дрывяты».

Зала паседжанняў мае стол на 24 чалавекі з прамавугольным месцаваннем удзельнікаў па вонкавым перыметры і абсталявана відэасістэмай.

Канферэнц-зала разлічана на 30 чалавек і абсталявана В/К–тэлевізарам (дыяганаль 80 см), праектарам і маніторамі для дэманстрацыі фільмаў, прэзентацый, дакладаў.

Памяшканні маюць дадатковы сумежны пляц для правядзення кава-паўзаў - утульная пляцоўка для кава-брэйкаў размешчана ў той жа зале, але паверхам вышэй.

Сілкаванне ўдзельнікаў канферэнцый, бізнес-сустрэч, семінараў, бізнес-прэзентацый, трэнінгаў і прэс-канферэнцый магчыма ў рэстаране «Дрывяты», які знаходзіцца ў крокавай даступнасці.

Размяшчэнне ўдзельнікаў бізнес-імпрэз арганізуецца ў нумарах гасцінічнага комплексу «Дрывяты».

Кансультацыі і заказ у аддзеле турызму па тэлефонах: +375 2153 67 700, +375 2153 67 707, +375 2922 62 246 (GSM, Viber, WhatsApp).














Фотагалерэя