Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

RU BY EN




Навуковая дзейнасць

Навуковая дзейнасць

Навукова-даследчая дзейнасць у Дзяржаўнай прыродаахоўнай установе “Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” накіравана на вывучэнне прыродных аб’ектаў і комплексаў, распрацоўку і ўкараненне навуковых метадаў іх зберажэння, а таксама папярэджанне і вырашэнне сучасных экалагічных праблем, і ажыццяўляецца навуковым аддзелам, які з’яўляецца структурным падраздзяленнем установы.

У навуковым аддзеле працуюць чатыры навуковыя супрацоўнікі. Сучасныя даследаванні праводзяцца з навукоўцамі і спецыялістамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Белдзяржуніверсітэта, галіновых НДІ і праектных арганізацый. Заключаны дамовы аб творчым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з ФДБАУ ВА “Алтайскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт”, Універсітэтам Хельсінкі, ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі”, Навукова-інжынерным РУП “Геаінфармацыйныя сістэмы”.

Выканана праца па рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Стварэнне трансмежнай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі “Аўгшдаўгава – Браслаўскія азёры” і фарміраванне перадумоў для кіравання адзінай тэрыторыяй” (LLB-2-258), Праграмы трансмежнага супрацоўніцтва “Латвія-Літва-Беларусь” у рамках Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства, распрацаваны сумесны план кіравання ААПТ.

Асноўнымі задачамі навуковага аддзелу з’яўляецца вывучэнне і ацэнка сучаснага стану экасістэм, зберажэння біяразнастайнасці, удзел у навуковых і навукова-практычных канферэнцыях, выданне навуковых прац і экалагічная асвета.

Канкрэтныя накірункі навуковай дзейнасці каардынуе навукова-тэхнічны савет установы.

З 2016 года выкананне навукова-даследчых работ вядзецца па тэме “Вывучэнне сучаснага стану і прагноз натуральнага развіцця прыродных экасістэм Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры”, распрацоўка мерапрыемстваў па іх ахове і ўстойлівым выкарыстанні” і працягваюцца шматгадовыя даследаванні па тэме “Маніторынг з'яў і працэсаў у прыродных комплексах Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры”. Летапіс прыроды”.

Прыярытэтнымі накірункамі навуковай дзейнасці з'яўляюцца:

- рацыянальнае выкарыстанне, узнаўленне і ахова рэсурсаў жывёльнага і расліннага свету, вывучэнне іх біялагічнай разнастайнасці;

- забеспячэнне функцыянавання Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” як ядра нацыянальнай экалагічнай сеткі Рэспублікі Беларусь;

- навуковае забеспячэнне захавання і ўстойлівага выкарыстання прыродных комплексаў на аснове комплекснага плана кіравання;

- зберажэнне відаў дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення ва ўмовах натуральнага росту/пражывання;

- аднаўленне ключавых экасістэм, якія з'яўляюцца месцамі пражывання рэдкіх і знікаючых відаў, што ў цяперашні час знаходзяцца пад пагрозай дэградацыі і зарастання, шляхам рэалізацыі праектаў і аднаўлення традыцыйных рэжымаў вядзення гаспадаркі;

- зніжэнне небяспекі распаўсюджвання агрэсіўных чужародных відаў;

- павышэнне міжнароднага прыродаахоўнага статусу Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры»;

- развіццё і забеспячэнне функцыянавання эфектыўнай сістэмы маніторынгу экасістэм і найважнейшых кампанентаў жывёльнага і расліннага свету;

- распрацоўка плана мерапрыемстваў па ахове і практычным выкарыстанні гісторыка-культурных аб'ектаў;

- навуковае забеспячэнне развіцця экалагічнай асветы і экалагічнага турызму на аснове распрацоўкі эколага-турыстычных сцежак і маршрутаў і ацэнкі ступені антрапагеннага ўздзеяння і рэкрэацыйнай нагрузкі на прыродныя комплексы;

- абгрунтаванне аптымальнага рэжыму аховы тэрыторыі нацыянальнага парку і навуковая экспертыза гаспадарчых мерапрыемстваў, што праводзяцца тут;

- забеспячэнне належнага санітарнага стану і бяспечных эпідэміялагічных умоў для развіцця турыстычнай і рэкрэацыйнай дзейнасці;

- развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне навуковых даследаванняў з мэтай выканання міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі праграмамі і канвенцыямі, у тым ліку прыцягненне замежных інвестыцый;

- павышэнне матэрыяльнага і метадычнага забеспячэння навуковага аддзела нацыянальнага парку, стварэнне навуковых калекцыйных фондаў;

- распаўсюджванне навуковых ведаў аб Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» як у спецыялізаваных аўдыторыях, так і сярод шырокай грамадскасці;

- павышэнне інфармаванасці мясцовага насельніцтва аб значнасці прыродаахоўных мерапрыемстваў і каштоўнасці прыродных комплексаў Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры”;

Вынікі даследаванняў з’яўляюцца навуковай базай для мерапрыемстваў па ахове прыродных комплексаў, што праводзяцца ў нацыянальным парку, маніторынгавых мерапрыемстваў, развіцця прыродаахоўнай асветы і экалагічнага турызму.