Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

RU BY EN


Пра нас

Пра нас


Дзяржаўная прыродаахоўная установа “Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” знаходзіцца на паўночным захадзе Беларусі на тэрыторыі Браслаўскага адміністрацыйнага раёна Віцебскай вобласці.

Браслаўскі раён, на тэрыторыі якога размешчаны нацыянальны парк, з’яўляецца памежным раёнам і мяжуе на поўначы і захадзе з Латвійскай і Літоўскай рэспублікамі.

Плошча нацыянальнага парку складае 64 493,3 га.

Нацыянальны парк выконвае прыродаахоўную, навуковую, турыстычную, рэкрэацыйную, аздараўленчую функцыі і гаспадарчыя віды дзейнасці, у тым ліку вядзенне лясной, паляўнічай, сельскай і рыбнай гаспадаркі, ажыццяўленне пабочнага карыстання лесам, перапрацоўкі драўніны, а таксама ўтрыманне і выкарыстанне аб’ектаў па прыёме афіцыйных дэлегацый, адпачынку і турызму.

У цяперашні час ДПУ “НП “Браслаўскія азёры” складаецца з некалькіх структурных падраздзелаў: уласна Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры”, Эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі “Браслаў” і падсобнага сельскагаспадарчага падраздзялення “Урбаны”.

У залежнасці ад асаблівасцяў і каштоўнасці прыродных комплексаў, на тэрыторыі нацыянальнага парку вылучаныя функцыянальныя зоны з адпаведным рэжымам аховы прыроды:

  • • Запаведная зона - 5,3% ад агульнай плошчы (забароненыя ўсе віды дзейнасці, акрамя правядзення навуковых даследаванняў і мерапрыемстваў па ахове запаведнага рэжыму).
  • • Зона рэгуляванага выкарыстання - 70,1% ад агульнай плошчы (абмежаваная лесагаспадарчая і паляўнічагаспадарчая дзейнасць у аб’ёмах, якія ўсталяваныя праектамі арганізацыі і развіцця лясной і паляўнічай гаспадаркі.
  • • Рэкрэацыйная зона – 4,2% ад агульнай плошчы (дазволена турыстычная дзейнасць, размяшчэнне аб’ектаў рэкрэацыйнага абслугоўвання у адпаведнасці з прродаахоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).
  • • Гаспадарчая зона - 20,4% ад агульнай плошчы (занятая адміністрацыйнымі будынкамі і збудаваннямі нацыянальнага парку).

Адміністрацыйны цэнтр НП “Браслаўскія азёры” размешчаны ў г. Браславе. Адрас ДПУ “НП “Браслаўскія азёры”: 211970, г. Браслаў, вул. Дачная, 1