Парк Бельмонт
Паведамляем вам, што ў сувязі з аптымізацыяй выкарыстання тэрыторыі ляснога фонду і пераразмеркаваннем турыстычных патокаў, з 17.08.2026 года спыняе сваё функцыянаванне экалагічная сцежка "Парк Бяльмонт" (на падставе загада № 338 ад 07.08.2026 г.).
Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці і прапануем скарыстацца іншымі экскурсійнымі і прагулачнымі маршрутамі Нацыянальнага парка. Дзякуй, што выбіраеце адпачынак у нас!
Парк Бельмонт магчымы для свабоднага наведвання самастойна.
Бельмонт – гэта другі па велічыні парк Беларусі, плошчай 62 га, закладзены ў сярэдзіне 18 стагоддзя. Ансамбль даўнейшага парку фармаваўся рознымі ўладальнікамі, колькі разоў прыходзіў у запусценне, потым ізноў адбудоўваўся, прымаючы трохі іншыя формы. Спачатку, вялікая рэзідэнцыя з велічным двухпавярховым палацам, італьянскім паркам была закладзена ў познебарочных формах у 60-70 – я гады 18 стагоддзя. У наступным стагоддзі палацава-паркавы комплекс паглынаецца пейзажным планаваннем з выяўленымі рысамі рамантызму. Нягледзячы на разбурэнні, напластаванні , занядбанасць парку, яшчэ прасочваюцца агульныя рысы яго планавання, выяўлены некаторыя кампазіцыйныя элементы, захавалася водная сістэма, што хоць практычна і перастала функцыянаваць, ёсць якасны дрэвастой.
Парк размешчаны на высокай узгорыстай тэрасе з вялікім перападам рэльефу (сама назва «Бельмонт» у перакладзе з французскага азначае «прыгожая гара»). Унікальныя вялікаўзроставыя дрэвастоі штучнага паходжання, што сфармаваліся на тэрыторыі парку цягам апошніх двух стагоддзяў, маюць вялікае значэнне для захавання біялагічнай разнастайнасці рэгіёна. Высокапрадукцыйныя насаджэнні клёна, ліпы, ясеня, елкі ва ўзросце 110 – 140 гадоў адносяцца да асабліва каштоўных рэдкіх насаджэнняў не толькі Нацыянальнага парку, але і Беларускага Паазёр'я. Мае працягласць 2,4 км.
Жадаем Вам новых адкрыццяў!
Пакідаць смецце ў парку ЗАБАРОНЕНА!
