Экскурсійныя маршруты
Аглядная экскурсія па тэрыторыі Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры”
Працягласць 3,5 гадзіны
-
Замкавая гара - былое ўмацаванае селішча V -XVIII стагоддзяў у Браславе
-
• "Падарожжа на гару Маяк", якая з'яўляецца адной з лепшых аглядных кропак нашай Рэспублікі. Наведанне гаючай крыніцы (з сабой можна ўзяць посуд для вады, якая захоўваецца 1 месяц, не псуючыся)
-
Наведанне вальераў з дзікімі жывёламі, характэрнымі для беларускага Паазёр'я
Экалагічная сцежка, пракладзеная па Слабодскай озавай градзе
Працягласць 2,5 гадзіны
-
Пешаходны маршрут даўжынёй 4,5 км. Града з'яўляецца помнікам прыроды. Пазнаёміцеся з рэдкімі відамі рэльефу: озами, камамі і сухой эварзійнай катлавінай. Наведанне касцёла «Сэрца Ісуса»
Аглядная экскурсія па гораду Браславу
Працягласць 3 гадзіны
-
Замкавая гара - былое ўмацаванае селішча V -XVIII стагоддзяў у Браславе
-
Гісторыка-краязнаўчы музей у Браславе. Мае шэсць залаў сталай экспазіцыі, што адлюстроўвае найважныя гістарычныя падзеі рэгіёна, і выставачнае памяшканне (уваходныя квіткі набываюцца на месцы)
-
Музей традыцыйнай культуры ў Браславе. Экспазіцыі ткацтва, лозапляцення, пляцення з саломкі, разьбы па дрэве, ганчарства, дрэваапрацоўкі. Можна набыць сувеніры (уваходныя квіткі набываюцца на месцы)
Назіранні за дзікімі жывёламі ў натуральным асяроддзі пражывання
Працягласць 1,5 – 3 гадзіны
Для тых хто хоча атрымаць захапляльны досвед назірання ў дзікай мясцовасці, мае жаданне і надзею ўбачыць дзікіх жывёл у іх натуральным асяроддзі пражывання і хоча атрымаць задавальненне ад сузірання жыцця жывёл у вольнай натуральнай прыродзе.
Арганізацыя рыбалкі з гідам на азёрах Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры”
Арганізацыя рыбалкі з вопытным гідам, які цудоўна ведае вадаёмы і дапаможа знайсці самае падыходзячае месца для лову.
Прагулка па вальерна-сажалкавай гаспадарцы Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры»
Знаёмства турыстаў са структурай вальерна - сажалкавай гаспадаркі, а таксама з яго насельнікамі і іх жыццём. Вы ўбачыце штучныя вадаёмы і іх прызначэнне, сажалкавае рыбаводства і змену розных экасістэм рэгіёна, звязаных дзейнасцю чалавека.
“Архітэктура Беларускага паазер’я”
Працягласць – 3 акад. гадзіны
Від экскурсіі – аўтобусная
У Глыбокім вы пазнаёміцеся з горадам, яго забудовай, з царквой Ражства Багародзіцы, яркім прадстаўніком стылю барока на Беларусі – былым манастыром кармелітаў. Вы агледзіце адрэстаўраваны каталіцкі Троіцкі сабор – выдатны помнік архітэктуры, які злучае ў сабе рысы барока з элементамі стылю мадэрн. Вы наведаеце Дом рамёстваў, што адраджае народныя традыцыі, музей выдатнага авіяканструктара Паўла Сухога, выхадца Глыбокага, убачыце створаны ім самалёт СУ-17. У летні перыяд падаецца магчымасць наведаць дэндрар з больш чым 500 відамі раслін. Падчас экскурсіі вы наведаеце Мосар і азнаёміцеся з унікальным помнікам класіцызму апошняй чвэрці XVIII стагоддзя.
Маршрут экскурсіі
Ражства Багародзіцы - Троіцкі сабор - Дом рамёстваў – самалёт СУ-17-дэндрар - касцёл св. Ганны. І парк.
Маршрут працуе цэлы год.
«Полацк – найстаражытнейшы горад Беларусі і ўсходніх славян»
Працягласць – 4 акад. гадзіны
Від экскурсіі – пешаходная/аўтобусная.
Аглядная экскурсія па Полацку на тэму «Полацк – найстаражытны горад Беларусі і ўсходніх славянаў» паказвае вытокі беларускай дзяржаўнасці, культуры і духоўнасці, багатую гісторыка-культурную спадчыну, нацыянальныя традыцыі, што з'яўляецца магутнай крыніцай зразумення роднай гісторыі і духоўнасці, неадымнай часткай нацыянальнай спадчыны, еўрапейскага і сусветнага культурнага працэсу. На прыкладзе помнікаў Полацка паказваюцца найважнейшыя этапы гісторыі Беларусі.
Маршрут экскурсіі
Верхні замак, Сафійскі сабор – Ніжні замак, былы манастыр Богаз'яўлення – дом Пятра I – помнік гвардзейцам-грыгор’еўцам– Свята-Пакроўская царква – плошча воінаў-інтэрнацыяналістаў –памятны знак літары «Ў» – вул. Еўфрасінні Полацкай, помнік Еўфрасінні Полацкай– Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр
Маршрут працуе цэлы год.
«Пастаўскае Паазер’е»
Працягласць – 2 акад. гадзіны
Від экскурсіі – пешаходная/аўтобусная
Паставы незвычайна багатыя помнікамі архітэктуры: цягам агляднай аўтобусна-пешаходнай экскурсіі вы наведаеце палацава-паркавы ансамбль 18 ст., закладзены вядомым арнітолагам графам Тызенгаўзам (поруч з палацам --яго помнік), а таксама Дом рамёстваў "Стары млын": тут выстаўлены лепшыя ўзоры народнай творчасці пастаўскіх майстроў. Агледзіце царкву Святога Мікалая (1894 г.), створаную ў руска-візантыйскім стылі, з традыцыйным для гэтага стылю багатым убраннем. Апроч гэтага вашаму позірку паўстане неагатычны касцёл Святога Антонія Падуянскага – жамчужына гістарычнага цэнтра.
Маршрут экскурсіі
Палацава-паркавы ансамбль - Дом рамёстваў "Стары млын"- царква Святога Мікалая - касцёл Святога Антонія Падуянскага.
Маршрут працуе цэлы год.
«Сталіца рэспублікі Беларусь – горад Мінск»
Працягласць – 2 акад. гадзіны
Від экскурсіі – пешаходная
Сённяшні Мінск – буйны прамысловы і культурны цэнтр рэспублікі, важны транспартны вузел. Насельніцтва горада складае каля 2 мільёнаў жыхароў. У Мінску знаходзяцца Акадэмія навук, 14 вышэйшых навучальных устаноў, 10 музеяў, 10 выставачных залаў, дзе захаваны і выстаўлены для агляду экспанаты, што расчыняюць гісторыю беларускага народа, скарбы культуры і мастацтвы, матэрыялы пра жыццё і дзейнасць выдатных людзей.
Тут кожны куток прасякнуты гісторыяй. Экскурсія пачынаецца ў раёне Мінскага Замчышча – месца, дзе быў народжаны старажытны Мінск. Працягнецца ў Троіцкім прадмесці – захаваным гарадскім квартале XIX стагоддзя. На шляху нам сустрэнецца Востраў Слёз – мемарыяльны комплекс ваярам-інтэрнацыяналістам, які з часам стаў чымсьці вялікім – знакам матчынага смутку. І нарэшце, завершыцца экскурсія ля выдатнага архітэктурнага ансамбля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Маршрут экскурсіі
Мінскае Замчышча – Траецкае прадмесце – Востраў Слёз – Вуліца Максіма Багдановіча – Вялікі тэатр
ЭКСКУРСІЙНЫЯ МАРШРУТЫ
Назва тура для групы |
Кароткае апісанне |
Кошт
на аднаго чалавека, |
Аглядная экскурсія па тэрыторыі Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” Працягласць 3,5 гадзіны |
|
20,70 / 11$ на аднаго чалавека |
Экалагічная сцежка, пракладзеная па Слабодскай озавай градзе. Працягласць 3 гадзіны. |
Пешаходны маршрут даўжынёй 4,5 км. Града з’яўляецца помнікам прыроды. Вы пазнаёміцеся з рэдкімі формамі рельефу: озами, камами, а таксама біялагічнай разнастайнасцю расліннага свету НП «Браслаўскія азёры», гісторыяй асваення рэгіёна. |
11,00 / 6$ на аднаго чалавека |
Аглядная экскурсия па горадзе Браславе Працягласць 3 гадзіны. |
1. Замкавая гара – былое ўмацаванае паселішча 9-18 стагоддзяў у Браславе. Плошча 2 га. |
12,20 / 7$
на аднаго чалавека |
Горад Полацк… Полацк… Горад-патрыярх Працягласць 7 гадзін. |
1. Полацк… Горад-патрыярх, горад-летапісец, радзіма Ефрасінні Полацкай, Усяслава Чарадзея, Францішка Скарыны, волат беларускай гісторыі, не вывучаны і не разгаданы да канца. Вы ўбачыце 2.Сафійскі сабор -кафедральны сабор Полацка, збудаваны візантыйскімі дойлідамі ў XI-XII стст. Наведванне Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра - прызнанага цэнтра беларускага праваслаўя і духоўнасці. |
38,50 / 20$
на аднаго чалавека |
Касцёл у в. Мосар Працягласць 5 гадзін. |
Касцёл у в. Мосар, слава каторага перасягнула межы не толькі раёна, але і ўсёй Беларусі. Знаёмства з касцёлам Св. Ганны 1792 г., крыніцай, музеем и прылеглай тэрыторыяй, якая ўражвае незвычайнай даглежанасцю. |
24,00 / 13$
на аднаго чалавека |
Мінск - сталіца Рэспублікі Беларусь. Працягласць 12 гадзін. |
Мінск - сталіца Рэспублікі Беларусь - гэта аглядная экскурсія па горадзе Мінску. Наведаўшы гэтую экскурсію, вы ўбачыце ўсе асноўныя выдатныя мясціны Беларускай сталіцы. Мінск старажытны і сучасны – гэта і дыханне стагоддзяў Верхняга города, дзе велічна ўзвышаецца сімвал яго самакіравання – Мінская гарадская Ратуша. Сучасны Мінск - гэта шырокія праспекты, зялёныя паркі, яркая архітэктура. Прыязджайце, і вы зможаце ўбачыць і адчуць горад, які знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы. |
66,00 / 34$ на аднаго чалавека |
Экскурсія ў г. Глыбокое Працягласць 12 гадзін. |
Тэрыторыя Глыбокскага раёна з’яўляецца эталонам ландшафту беларускага Паазер’я. Глыбокае – горад цэркваў і сабораў, дзе кожная вуліца, кожны вугалок літаральна дыхаюць гісторыяй. Размешчаны ён у даліне і на дзвюх узвышанасцях, паміж азёрамі. |
26,80 / 14$ на аднаго чалавека |
Тысячагадовы Віцебск Працягласць 12 гадзін. |
Аглядная экскурсія па горадзе Віцебску. Экскурсія знаёміць з багатай гісторыяй, культурными и духоўнымі традыцыямі горада, які вырас на гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі». Радуе позірк застройка гістарычнай часткі города XVIII-XIX стст, якая цудоўна захавалася і адноўлена. |
62,00 / 32$ на аднаго чалавека |
Бярэзінскі біясферны запаведнік. Працягласць 8 гадзін. |
Гэты экалагічны маршрут карыстаецца найвялікай папулярнасцю, бо праходзіць недалёка ад цэнтральнай сядзібы запаведніка - п. Домжарыцы, і ў той жа час дае ўнікальную магчымасць дакрануцца да таямніц запаведнай прыроды: пазнаёміцца з флорай і фаўнай запаведніка, пачуць спеў птушак, палюбавацца панарамай шырокага сфагнавага балота, убачыць сляды жыццядзейнасці жывёл, а магчыма, і саміх насельнікаў запаведнага лесу. |
33,00 / 17$ на аднаго чалавека |
Назіранні за дзікімі жывёламі ў натуральным асяродку пражывання (сафары-тур "Дзікая прырода") Працягласць 3 гадзіны. |
Для тых, хто хоча атрымаць захапляльны досвед назірання ў дзікай мясцовасці, мае жаданне і надзею ўбачыць дзікіх жывёл у іх натуральным асяроддзі пасялення і хоча атрымаць задавальненне ад сузірання жыцця жывёл у вольнай натуральнай прыродзе. |
88,70 / 36$ на групу не болей 4 чал. |
Арганізацыя рыбалкі з гідам на азёрах Национальнага парку «Браслаўскія азёры» |
Арганізацыя рыбалкі з дасведчаным гідам, якія выдатна ведаюць вадаёмы і дапамогуць знайсці самае прыдатнае месца для лоўлі. |
800,00 / 250$ для 1-3 чал. 8-й гадзіне лоўлі |
Прагулка па вальерна-сажалкавай гаспадарцы Працягласць 2 гадзіны |
Дэманстрацыя біялагічнай разнастайнасці жывёльнага і расліннага свету нацыянальнага парку, умоў яго захавання і выкарыстання ў рэкрэацыйнай і гаспадарчай дзейнасці, уключаючы наступныя аб'екты агляду: рыбагадавальнік, падкормавыя пляцоўкі для дзікіх жывёл, назіральныя вышкі, пчальнік. |
11,20 / 6$ на аднаго чалавека |
Наведванне сафары-парку "Мекяны" Працягласць 1.5 – 3 гадзіны. |
Вело-пешаходны маршрут даўжынёй 7 км. Наведнікам выпадзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з прыроднай разнастайнасцю і з насельнікамі беларускіх лясоў. |
2,50 / 1,5$ на аднаго чалавека
Для дзяцей ад 11 да 14 гадоў скідка 50%. У выпадку арэнды веласіпеда наведванне бясплатна. |
«Бабровае сафары» у Браслаўскіх азёрах |
Атрымайце асалоду ад пешага паходу і вандравання на лодцы па некранутых куточках Нацыянальнага парку; сустрэньцеся з бабрамі твар у твар і пазнайце пра іх усё самае цікавае ад нашых лепшых гідаў. Перыяд правядзення з 1 кастрычніка па 1 траўня. |
Пры групе да 4х чалавек
75,00 / 38$ |
Водная прагулка па акваторыі азёр Снуды і Струста на катэры Працягласць 1 гадзіна |
Гадзінная прагулка на катэры пазнаёміць вандроўнікаў з найпрыгожымі месцамі Браслаўскага раёна. У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з панарамнымі відамі нашага краю. |
Пры групе да 5 чалавек
80,00 / 41$ |
Кошт указаны з паслугамі транспарту ад базы адпачынку "Дрывяты"
Цэны ў доларах ЗША ўказаны па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі
Беларусь на 06.03.2018
* Кошт без уваходных білетаў