Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

RU BY EN


Баннер фестиваля Вива Браслав


Арганізацыя паляўнічых тураў

Арганізацыя паляўнічых тураў

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» арганізуе індывідуальныя і групавыя паляўнічыя туры, як для замежных грамадзян, так і для грамадзян РБ.

Штогод у нас палююць кліенты з Германіі, Францыі, Бельгіі, Польшчы, Фінляндыі, Расіі.

Арганізуюцца ўсе характэрныя для Беларусі віды паляванняў:

  • калектыўнае паляванне - загонам дзікіх жывёл на стралкоў (стралковую лінію) з сабакамі

  • индивидуальная охота с подхода, с подъезда и из засады

  • паляванне па пяры (на вадаплаўную, балотную і баравую дзічыну)

  • паляванне на пушнога звера

  • паляванне на ваўка (са сцяжкамі, з засады, на вабу) і іншыя віды паляванняў.

Адміністрацыя паляўнічай гаспадаркі прадастаўляе поўны пакет паслуг па арганізацыі паляўнічых тураў, уключаючы запрашэнне, сустрэчу, трансфер, камфартабельнае размяшчэнне, паляўнічыя мерапрыемствы, паслугі таксідэрміста. Права палявання ў Беларусі замежным грамадзянам прапануецца пры наяўнасці адпаведных паляўнічых дакументаў, выдадзеных у краіне пражывання.

Дадатковыя паслугі:

  • афармленне дакументаў на правоз зброі і боепрыпасаў;

  • сустрэча ў аэрапорце;

  • суправаджэнне да пункту прызначэння і назад;

  • паслугі гіда-перакладніка;

  • арганізацыя палявання: забеспячэнне высокакваліфікаванымі падлоўчымі, прадастаўленне транспарта;

  • прэпараванне і падрыхтоўка трафеяў да перавозкі;

  • афармленне дакументаў на вываз здабытых трафеяў;

  • пражыванне на базах адпачынку

  • беларуская кухня з традыцыйнымі стравамі ці стравамі на заказ (у тым ліку і са здабытай дзічыны);

  • лазня;

  • цікавая экскурсійная праграма.

Інфармацыю пра арганізацыю і правядзенне паляўнічых тураў Вы можаце атрымаць у аддзеле паляўнічай гаспадаркі па тэлефонах: +375 2153 62 424, +375 29 765 35 56.