Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

RU BY EN


Адпачынак і турызм

Адпачынак і турызм


 Турыстычная дзейнасць нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” звязана, у першую чаргу, з унікальнымі ландшафтамі раёна. Небывалай прыгажосці краявіды, чысцейшае паветра, вялікая колькасць азёр, рэк і ручаёў – усё гэта робіць парк адным з самых прывабных у краіне. Ды і што можа быць лепшым за адпачынак на беразе возера?

 У самых прыгожых куточках гэтага азёрнага краю размясціліся чатыры базы адпачынку: “Дрывяты”, “Лявошкі”, “Золава”, “Слабодка” і 48 турыстычных стаянак заказнога і агульнага тыпу.

    Мы прапануем вам шырокі выбар забаў і варыянтаў баўлення часу на працягу ўсяго года:
  • • Аглядная экскурсія па г. Браславе і тэрыторыі Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” (патрабуецца папярэдняе рэзерваванне)
  • • Экскурсія на вальеры з дзікімі жывёламі Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” (патрабуецца папярэдняе рэзерваванне)
  • • Сафары-тур “Дзікая прырода”(патрабуецца папярэдняе рэзерваванне)
  • • Прагулка па водных прасторах Браслаўскіх азёр на катэры «Galia» (патрабуецца папярэдняе рэзерваванне)
  • • Рыбалка
  • • Арганізацыя і правядзенне паляўнічых тураў
  • • Веласіпедныя і пешыя маршруты
  • • Экалагічныя сцежкі “Слабадкоўская озавая града”, “Парк Бельмонт”, “Маяк”
  • • Сауна (б/а “Дрывяты”, патрабуецца папярэдняе рэзерваванне)
  • • Лазня (б/а “Дрывяты”, б/а “Лявошкі”, патрабуецца папярэдняе рэзерваванне)
  • • VIP-лазня (б/а “Золава”, патрабуецца папярэдняе рэзерваванне)
  • • Басейн (б/а “Дрывяты”)
  • • Трэнажорная зала (б/а “Дрывяты”)
  • • Настольны тэніс (б/а “Дрывяты”)
  • • Більярд (б/а “Дрывяты”)
  • • Лодкі з вёсламі
  • • Веласіпеды
  • • Катамараны
  • • Альтанкі з мангаламі
  • • Батуты (дзіцячыя)

Усю неабходную інфармацыю Вы можаце атрымаць па тэлефонах аддзела турызму:
+375 2153 67 700
+375 2153 67 707
+375 2922 62246 (+ Telegram, Viber, WhatsApp, Skype),
альбо па электроннай пошце: braslav_by@tut.by


Адпачынак і турызм