Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

RU BY EN




Тэрміны і віды палявання

Тэрміны і віды палявання

З 15 траўня па 30 верасня - трафейныя самцы казулі.

З 20 жніўня па 30 верасня - трафейныя самцы лася.

З 01 кастрычніка па 31 снежня - казуля, лось - трафейныя жывёлы, сяголеткі, маладняк.

З 01 верасня па 31 сакавіка - бабёр рачны.

З 2-ой суботы жніўня па 2-ю нядзелю снежня - вадаплаўная і балотная дзічына (качкі, перапёлка, слонка).

З 3-й суботы верасня па 2-ю нядзелю снежня – гусакі.

З 1-ай суботы верасня па 2-ую нядзелю снежня - рабчык з вабікам.

Красавік - травень (28 дзён з гэтага тэрміну па вырашэнні НП "Браслаўскія азёры") - вясновае паляванне на пералётных гусакоў.

З 1-ай суботы лістапада па апошнюю нядзелю студзеня - заяц-русак, заяц-бяляк.

Паляванне на ваўка і лісіцу праводзіцца цэлы год. Лепшыя тэрміны - з выпадзеннем снегу (снежань-сакавік).