Нацыянальны парк Браслаўскія азёры

+375 29 2262246    RU BY EN


Экалагічная сцежка "Гара Маяк"

Гора Маяк – гэта лепшая аглядная кропка Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», ля падножжа якой бярэ свой пачатак экалагічная сцежка «Гара Маяк». Гэта ўнікальны прыродны аб'ект, размешчаны паміж азёрамі Снуды і Струста, з вяршыні якога адкрываюцца выключныя па маляўнічасці і пышнасці прыродныя ландшафты і азёрныя роўнядзі, са шматлікімі астравамі і водмелямі.

панорамка.jpg

Гара Маяк уяўляе сабою выразна выяўлены ледавіковы кам – купалаваты крутасхільны ўзгорак акруглай формы, складзены сартаваным слаістым матэрыялам. Абсалютная вышыня гары складае 174 м над узроўнем мора, а адносна блізкіх азёр – Струста і Снуды – яе вышыня: 44, 7 м. У пачатку ХХ стагоддзя геадэзісты паставілі на вяршыні ўзгорка трыянгуляцыйную вышку, якую мясцовыя жыхары і ахрысцілі маяком. А да гэтага ўзгорак зваўся гарой «Бізня». Такім чынам, на тэрыторыі цэнтральнай часткі нацыянальнага парку прадстаўлены як станоўчыя формы рэльефу, у выглядзе камавых і озавых комплексаў, так і адмоўныя формы рэльефу, у выглядзе азёрных катлавін і варонак. Такія краявіды, што маюць нізкагорны характар, з'яўляюцца рэдкасцю для раўніннай тэрыторыі.

с нета.jpg